БРЭСТ, 13 сне - Sputnik. Расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў падчас экскурсіі па залах мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", дзе нядаўна прайшла рэканструкцыя, здымаў экспазіцыю на фотаапарат.
У чацвер расійская дэлегацыя на чале з прэм'ерам Мядзведзевым прыбыла ў Брэст, каб прыняць удзел у пасяджэнні Саюзнага Саўміна.
Перад пачаткам пасяджэння для расійскай і беларускай дэлегацый была праведзена экскурсія па Брэсцкай крэпасці, перадае карэспандэнт Sputnik.
Разам са сваім беларускім калегам Сяргеем Румасам кіраўнік Кабінета міністраў Расіі Мядзведзеў ушанаваў памяць загінулых абаронцаў фарпоста, а затым былі ўскладзеныя вянкі і кветкі да Вечнага агню.
Расійскаму прэм'еру паказалі экспазіцыю мемарыяльнага комплексу - выставу "Музей вайны - тэрыторыя міру", прысвечаную першым дням Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая экспазіцыя размясцілася ў паўднёва-усходняй казарме.
Расійскі прэм'ер, які вядомы сваім захапленнем фатаграфіяй, падчас экскурсіі ўвесь час рабіў здымкі на свой фотаапарат.
Пасля экскурсіі Мядзведзеў распісаўся ў кнізе ганаровых гасцей, сказаўшы, што рабіў падобны запіс больш за дзесяць гадоў таму 22 чэрвеня 2008 года, калі прыязджаў на мерапрыемствы ў Брэсцкую крэпасць.