МІНСК, 18 сне - Sputnik. Беларускі мастацкі фільм "Хрусталь" не ўвайшоў у лік карцін, якія змогуць прэтэндаваць на кінапрэмію "Оскар" у катэгорыі "Лепшы фільм на замежнай мове".
Амерыканская акадэмія кінамастацтваў у панядзелак вызначылася са спісам з дзевяці замежных фільмаў, якія будуць змагацца у 2019 годзе за галоўную кінаўзнагароду.
Сярод адабраных карцін няма фільма рэжысёра Дар'і Жук "Хрусталь". Не ўвайшлі ў лік прэтэндэнтаў "Сабібор" расіяніна Канстанціна Хабенскага і "Данбас" украінскага рэжысёра Сяргея Лазніцы.
У 2019 годзе на "Оскар" будуць прэтэндаваць:
- "Вінаваты" (Данія)
- "Пералётныя птушкі" (Калумбія)
- "Шопліфтары" (Японія)
- "Работа без аўтарства" (Германія)
- "Капернаум" (Ліван)
- "Айка" (Казахстан)
- "Рома" (Мексіка)
- "Палаючыя" (Паўднёвая Карэя)
- "Халодная вайна" (Польшча)
Чарговая цырымонія ўручэння кінапрэміі "Оскар" пройдзе ў Лос-Анджэлесе 24 лютага наступнага года.