"Гэта ўсё па блаце": каму і за што ўручылі Нацыянальную тэатральную прэмію

На чыіх плячах трымаецца беларускі тэатр, карэспандэнт Sputnik Алеся Шаршнёва даведалася на цырымоніі ўручэння Нацыянальнай прэміі. Спойлер: у краіне ўсё складана з акцёрамі лялечных тэатраў, а "Радзіва Прудок" засталося без узнагарод.
Sputnik
Тэатр - справа тонкая. Спрачацца пра тое, хто лепш, можна бясконца доўга і вынік заўсёды будзе розным. Напярэдадні прадстаўнікі беларускага тэатральнага мастацтва сабраліся ў Купалаўскім тэатры, каб высветліць, хто стаў лепшым на гэты раз. Публіка прысутнічала выключна інтэлігентная, таму абыйшлося без кулакоў.
Хто ўвайшоў у шорт-ліст пятай Нацыянальнай тэатральнай прэміі?

Што вам патрэбна, гледачы?

У гэтым годзе ў шорт-ліст Нацыянальнай тэатральнай прэміі ўвайшло 48 спектакляў. У першым этапе конкурснага адбору ўдзельнічалі 87 пастановак, і крыху больш за палову з іх дабралася да фіналу.
Прызнаюся, на цырымонію ўручэння прэміі ішла з урачыстым прадчуваннем. Зараз на слыху навагодняя тэма, таму будзе дарэчным параўнанне з дзіцяці, якое корпаецца пад ёлкай і спрабуе адгадаць, што падсунулі бацькі.
Менавіта такой, урачыста-святочнай, была атмасфера ў фае, дзе пятнічным вечарам збіраліся заўзятыя тэатралы. У гардэробе то тут, то там раздаваліся радасныя прывітанні і віншаванні са святам. Інакш такую падзею сапраўды і не назавеш.
Генеральный директор национальной киностудии "Беларусьфильм" Владимир Карачевский и руководитель Центра визуальных и исполнительских искусств "АРТ Корпорейшн" Анжелика Крашевская
Генеральны дырэктар нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі і кіраўнік Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн" Анжаліка Крашэўская
На гасцей з каверзнымі пытаннямі "нападалі" артысты Купалаўскага Дзмітрый Есяневіч і Міхаіл Зуй. Акцёры разбаўлялі пафас высокага сходу: бессаромна напрошваліся на прэмію і кпілі з прысутных.
Жанчына, якая назвалася пастаяннай глядачкай Купалаўскага, пажадала развівацца эксперыментальнаму тэатру, а харызматычны Павел Харланчук у смокінгу, вартым сцэны Оскара, прапанаваў прабегчыся па вуліцах горада з транспарантам "Што вам патрэбна, гледачы?". На гэта катэгарычным "камедыя" адказала тэатральны крытык Таццяна Арлова.
Председатель Центральной комиссии по выборам и проведению референдумов Лидия Ермошина - частый гость на премьерах в Купаловском
Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Лідзія Ярмошына - часты госць на прэм"ерах у Купалаўскім
Разам з трэцім званком неафіцыйная частка скончылася, і госці рушылі ў залу, у прадчуванні галоўнай інтрыгі вечара.

Радасці і расчараванні

Рэжысёрам канцэрта на сцэне Купалаўскага стала Алена Ганум, вядомая публіцы па спектаклях "Шабаны" і "Зямля Эльзы". Ведаючы гэта, можна было на 100% быць упэўненым, што цырымонія пройдзе без уласцівага падобным мерапрыемствам беларускага народнага каларыту. Проста, але з густам.
Забаўлялі шаноўную публіку скрыпачка Маймуна, саліст Вялікага тэатра Беларусі Ілля Сільчукоў, беларуская гімнастка Мелнціна Станюта і этна-трыа "Троіца". Вядучыя - акцёры Купалаўскага Марта Голубева, Павел Харланчук і Валянціна Гарцуева - разважалі са сцэны, якім павінен быць сучасны тэатр.
Перед гостями выступила белорусская гимнастка Мелетина Станюта
Перад гасцямі выступіла беларуская гімнастка Мелеціна Станюта
Адказам на гэтыя развагі сталі імёны пераможцаў. І калі з музычнымі намінацыямі ўсё было прадказальна - амаль усе ўзнагароды "расхапалі" Вялікі тэатр оперы і балета і Беларускі акадэмічны музычны тэатра, то з лялечнымі тэатрамі "здарыўся парадокс". Журы не змагло абраць прызёраў за лепшую жаночую і мужчынскую ролю, патлумачыўшы гэта так: бываюць артысты, якія выконваюць некалькі роляў, і бываюць ролі, якія выконваюць некалькі артыстаў.
Почти все награды в музыкальных номинациях "расхватали" Большой театр оперы и балета и Белорусский академический музыкальный театра
У музычных намінацыях амаль усе ўзнагароды атрымалі Вялікі тэатр і Беларускі акадэмічны музычны тэатр
На шчасце, з выбарам лепшага спектакля ў секцыі тэатра лялек абыйшлося - ім стала пастаноўка "Сёстры Грайі" Мінскага абласнога тэатра лялек "Батлейка", які працуе ў Маладзечне.
Лепшым эксперыментальным спектаклем стаў "Бетон" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, а дзіцячым - "Калядная гісторыя" Беларускага тэатра лялек.
Дзве перамогі атрымаў спектакль "Кропкі на часовай восі" Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі, які працуе ў Бабруйску - пастаноўка атрымала ўзнагароды як "Лепшая праца сцэнографа" і "Лепшы спектакль па творы сучаснага беларускага аўтара".
Маё асабістае расчараванне - адзіная ўзнагарода ў візуальнага цэнтра выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн" і зусім абдзелены спектакль "Радзіва Прудок" па кнізе дауншыфцера Андруся Горвата.
Мая асабістая нечаканая радасць - прызнанне спектакля "Next to Normal" Тэатра Генадзя Гладкова лепшым у жанры аперэта, мюзікл, музычная камедыя. Другі ліцэнзійны брадвейскі мюзікл, пастаўлены ў Беларусі, безумоўна, заслужыў лаўры пераможцы.
Нельга не адзначыць і атрыманне прыза за "Лепшую рэжысёрскую працу" спектаклем Юры Дзівакова "Пліх і Плюх", пастаўленым у Гомельскім тэатры лялек. Дзівакоў усё актыўней уваходзіць у тэатральную тусоўку, яго папулярнасць набірае абароты, а пастаноўкі становяцца доўгачаканымі.
Юра Диваков получил приз за "Лучшую режиссерскую работу" за спектакль "Плих и Плюх", поставленный в Гомельском театре кукол.
Атрымаў узнагароду і рэжысёр Юрый Дзівакоў

Блат ці не блат?

Самай чаканай намінацыяй вечара традыцыйна стала секцыя тэатра драмы, у якой амаль усе ўзнагароды, у тым ліку і званне лепшага спектакля, забраў "Рэвізор" Купалаўскага. Толькі прыз за лепшую жаночую ролю дастаўся Юліяне Міхневіч, якая выканала ролю маці ў спектаклі "Опіум" цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".
Награду в самой обсуждаемой номинации вручал заслуженный артист Беларуси Владимир Мищанчук
Узнагароду ў самай папулярнай намінацыі ўручаў заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Мішчанчук
Лепшым спектаклем тэатра драмы малой формы стаў "Метад" Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра. Як высветлілася, рэжысёр-пастаноўшчык Віталь Краўчанка - былы вучань худрука Купалаўскага Мікалая Пінігіна, які ў гэты дзень атрымаў яшчэ і статуэтку лепшага рэжысёра. Дарэчы, яшчэ адзін старажыл Купалаўскага - акцёр Віктар Манаеў - узяў лепшую мужчынскую ролю.
Поспех "Рэвізора" быў чаканым: усё склалася - таленавітыя артысты, зразумелы матэрыял і добры рэжысёр, які, дарэчы, атрымліваючы ўзнагароду, пажартаваў: "Гэта ўсё па блаце, таму што на нашай сцэне праходзіць".
У нацыянальным конкурсе ў чарговы раз перамагла класіка, а блат гэта ці не блат, трэба будзе вырашаць гледачу.
Чытайце таксама: