Першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" выйшаў на экраны 92 гады таму

Першая беларуская кінастужка "Лясная быль" выйшла на кінаэкраны ў Мінску 26 снежня 1926 года.
Sputnik
МІНСК, 26 сне — Sputnik. Паказ першай беларускай кінастужкі "Лясная быль" адбыўся 92 гады таму 26 снежня 1926 года ў кінатэатры "Культура" ў Мінску. Мастацкі фільм быў зняты па аповесці Міхася Чарота "Свінапас" рэжысёрам Юрыем Тарычам.
Не толькі пра вайну: лепшыя беларускія фільмы апошніх гадоў
Па сюжэце ўсе падзеі адбывацюцца у час польскай акупацыі ў 1920 годзе. Цэнтральнымі героямі выступаюць Грышкі і Гэлька, якія не толькі змагаюцца з белапалякамі і дапамагаюць савецкім партызанам, але і закахаюцца адзін у аднаго.
Цікава, што здымкі адбываліся ў вядомай сядзібе Чапскіх — Прылуках. На здымках былі задзейнічаны мясцовыя сяляне, якія па сутнасці выконвалі ролі саміх сябе і нават у сваіх уласных строях.
Кульмінацыйная сцэна фільма, калі галоўны герой з'яўляецца ў Мінску ў ваенна-рэвалюцыйным камітэце, бадай, самая цікавая. На экране з'яўляюцца вышэйшыя службовыя асобы беларускай дзяржавы: Аляксандар Чарвякоў, старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэту, Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР і Вільгельм Кнорын, былы кіраўнік Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Пры гэтым яны іграюць у фільме саміх сябе.
Згодна з сюжэтам кінастужкі, Чарвякоў размаўляў з беларускім партызанам, Адамовіч дыктаваў загад машыністцы, а Кнорын аддаваў распараджэнне па тэлефоне.
Сама стужка выйшла на экраны ў чорна-белым фармаце з тытрамі і ўключала ў сябе восем частак, але трэцяя частка, нажаль, страчана.
Чытайце таксама: