Гоначныя МАЗы прыбылі ў Перу, дзе на пачатку студзеня стартуе "Дакар-2019"

Машыны ўдзельнікаў гонкі прыплылі на паромах, зараз іх чакае тэхнічная інспекцыя і падрыхтоўка да старту.
Sputnik

МІНСК, 28 сне - Sputnik. Каміёны каманды "МАЗ-СПОРТаўта" прыбылі ў порт Кальяа у Перу, дзе 6 снежня стартуе ралі-рэйд "Дакар-2019", паведаміла прэс-служба беларускай каманды.

Першы капотны: навінка "МАЗ-СПОРТаўта" выехала з завадскіх варотаў

Адна з самых складаных гонак планеты пройдзе з 6 па 17 студзеня па тэрыторыі Перу. Сотні ўдзельнікаў з розных краін адпраўляюць свае гоначныя машыны ў Паўднёвую Амерыку загадзя, так робяць і "Чырвоныя зубры".

"Крыху больш за тыдзень застаецца да старту ралі "Дакар-2019", а аўтамабілі ўдзельнікаў ужо прыбылі ў порт Кальяа", - распавялі ў беларускай камандзе.

У Перу паром даставіў тры гоначныя МАЗы, а таксама аўтамабілі суправаджэння. Цяпер машыны удзельнікаў будуць праходзіць тэхнічную інспекцыю, якую ладзяць арганізатары гонкі.

"МАЗ-СПОРТаўта" прыме ўдзел у "Дакары" восьмы раз. У мінулым годзе беларусы дамагліся лепшага выніку за ўсю гісторыю ўдзелу ў гэтым ралі - экіпаж Сяргея Вязовіча фінішаваў другім у заліку грузавікоў.