https://bel.sputnik.by/20181220/Pershy-kapotny-navnka-MAZ-SPORTata-vyekhala-z-zavadskkh-varota-1039247028.html
Першы капотны: навінка "МАЗ-СПОРТаўта" выехала з завадскіх варотаў
Першы капотны: навінка "МАЗ-СПОРТаўта" выехала з завадскіх варотаў
Sputnik Беларусь
Ралійны грузавік капотнай кампаноўкі паказала беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта". Глядзіце на відэа, як выглядае новы беларускі каміён. 20.12.2018, Sputnik Беларусь
2018-12-20T17:58+0300
2018-12-20T17:58+0300
2018-12-20T17:03+0300
у беларусі
тэхналогіі
відэа
"маз-спортаўто"
сяргей вязовіч
маз-спортаўта на дакары 2019
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103924/48/1039244877_10:-1:1920:1080_1920x0_80_0_0_9e1cc1917790b1426b05595f8bcc6748.jpg
МАЗаўскія канструктары даўно працавалі над гэтай машынай - "капотнік" дае магчымасць палепшыць развясоўку па восях і знізіць нагрузку на экіпаж, які падчас гонкі пакутуе ад трасяніны і вібрацый. Грузавік атрымаўся даволі кампактным і лёгкім і нагадвае вялікі джып."Ён не толькі магутны і манеўраны, але і эфектна выглядае. Падчас буйных ралі-рэйдаў увага яму забяспечана", - распавёў кіраўнік экіпажа МАЗа Сяргей Вязовіч.На прэс-канферэнцыі ў Мінску з нагоды прэзентацыі навінкі ён адзначыў, што пакуль у беларускай каманды няма вопыту кіравання грузавіка такога тыпу. Але, па словах гоншчыка, тыя ралійныя каманды, якія пераселі з "прамых" грузавікоў на капотныя, назад не вярталіся.Каманда не адправіць навінку на "Дакар-2019", які стартуе 6 студзеня ў Перу, тры баявыя каміёны, на якіх экіпажы будуць удзельнічаць у адной з самых складаных гонак планеты, ужо на шляху ў Паўднёвую Амерыку."Капотнік" пройдзе выпрабаванні ў ралі ў Астрахані і Казахстане, а затым, у выпадку поспеху, адправіцца і на "Дакар-2020".Па словах Вязовіча, у адрозненне ад камазаўскага "Чорнага рыцара", які не можа прайсці амалагацыю з-за адсутнасці ў расіян серыйнай капотнай мадэлі, беларускі каміён справіцца і з гэтым выпрабаваннем.
https://bel.sputnik.by/20181220/Velzarny-dzhyp-pradstaleny-kapotny-gruzavk-MAZ-SPORTata-1039235124.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Капотный гоночный МАЗ команды "МАЗ-СПОРТавто"
Sputnik Беларусь
Капотный гоночный МАЗ команды "МАЗ-СПОРТавто"
2018-12-20T17:58+0300
true
PT0M44S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103924/48/1039244877_164:-1:1882:1080_1920x0_80_0_0_210c00ec5727cc47ef53ba948881c412.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, тэхналогіі, "маз-спортаўто", сяргей вязовіч, маз-спортаўта на дакары 2019
у беларусі, тэхналогіі, "маз-спортаўто", сяргей вязовіч, маз-спортаўта на дакары 2019
Першы капотны: навінка "МАЗ-СПОРТаўта" выехала з завадскіх варотаў
Ралійны грузавік капотнай кампаноўкі паказала беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта". Глядзіце на відэа, як выглядае новы беларускі каміён.
МАЗаўскія канструктары даўно працавалі над гэтай машынай - "капотнік" дае магчымасць палепшыць развясоўку па восях і знізіць нагрузку на экіпаж, які падчас гонкі пакутуе ад трасяніны і вібрацый. Грузавік атрымаўся даволі кампактным і лёгкім і нагадвае вялікі джып.
"Ён не толькі магутны і манеўраны, але і эфектна выглядае. Падчас буйных ралі-рэйдаў увага яму забяспечана", - распавёў кіраўнік экіпажа МАЗа Сяргей Вязовіч.
На прэс-канферэнцыі ў Мінску з нагоды прэзентацыі навінкі ён адзначыў, што пакуль у беларускай каманды няма вопыту кіравання грузавіка такога тыпу. Але, па словах гоншчыка, тыя ралійныя каманды, якія пераселі з "прамых" грузавікоў на капотныя, назад не вярталіся.
Каманда не адправіць навінку на "Дакар-2019", які стартуе 6 студзеня ў Перу, тры баявыя каміёны, на якіх экіпажы будуць удзельнічаць у адной з самых складаных гонак планеты, ужо на шляху ў Паўднёвую Амерыку.
"Капотнік" пройдзе выпрабаванні ў ралі ў Астрахані і Казахстане, а затым, у выпадку поспеху, адправіцца і на "Дакар-2020".
Па словах Вязовіча, у адрозненне ад камазаўскага "Чорнага рыцара", які не можа прайсці амалагацыю з-за адсутнасці ў расіян серыйнай капотнай мадэлі, беларускі каміён справіцца і з гэтым выпрабаваннем.