МІНСК, 3 сту - Sputnik. У касцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі знойдзены замураваныя мошчы сятых і парафіяльныя запісы, паведамляецца на польскім сайце fakty.interia.pl.
Па інфармацыі ксяндза Юрыя Кулая, звесткі пра схаваную скрынку знайшліся ў адным з кракаўскіх архіваў. У нішы ў сцяне ляжалі кнігі ХІХ стагоддзя — гэта былі парафіяльныя рэгістры хростаў, шлюбаў і памерлых фундатараў.
Акрамя іх у схованцы размяшчаліся мошчы святой Цэцыліі, што жыла ў ІІ стагоддзі, і рэліквіі святой Тэрэсы. Сапраўднасць рэліквій сцвярджаюць дакументы, якія знаходзіліся пры іх.
Па словах Юрыя Кулая, гэта адны з самых старажытных рэліквій у Беларусі.
Знаходкі былі схаваныя ў 1940 годзе для захавання ад савецкіх уладаў. У савецкія часы ў касцёле быў склад угнаенняў, а зараз ім карыстаюцца вернікі.
Чытайце таксама:
- "Мы не палохаем інвестараў лічбамі": як аднаўляюць касцёл Святога Роха
- Найстарэйшую ў Беларусі механічную батлейку сабралі да Каляд у Гродне
- Пазалочаны алтар з 300-гадовай гісторыяй адкрылі ў Фарным касцёле ў Гродне