06:16 16 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
300-гадовы алтар Маці Божай Ружанцовай у Фарным касцёле

Пазалочаны алтар з 300-гадовай гісторыяй адкрылі ў Фарным касцёле ў Гродне

© Sputnik / Инна Гришук
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Храм, які ўваходзіць у тройку самых папулярных сярод турыстаў месцаў, паступова вяртае інтэр'еры, якія былі тут у пачатку XVIII стагоддзя, калі яго пабудавалі езуіты.

ГРОДНА, 6 жні — Sputnik, Іна Грышук. У галоўным каталіцкім касцёле Гродна ў нядзелю адкрылі і асвяцілі 300-гадовы алтар Маці Божай Ружанцовай, рэстаўрацыя якога доўжылася больш за два гады.

Асвечаны пасля рэстаўрацыі алтар знаходзіцца справа ад цэнтральнага. Сур'ёзны рамонт святыні праходзіў упершыню пасля яго будаўніцтва. Па дакументах гэты алтар і яшчэ тры іншыя былі зроблены па замове ордэна Езуітаў да Кёнігсбергу (сучасны Калінінград) у 1709 годзе, а затым сабраны ў нядаўна пабудаваным гродзенскім храме.

Па словах настаяцеля Фарнага касцёла ксяндза Яна Кучынскага, падчас работ знайшлося фактычнае пацверджанне літаратурным крыніцам — на дошцы пад адной з калон знайшлі зроблены мелам надпіс, у якім было ўказана імя майстра, год і месца вырабу.

"Гэта пасланне з мінулага натхніла нас адправіць пасланне ў будучыню. На аркушы паперы я напісаў, хто і калі займаўся рэстаўрацыяй алтара. Ліст і флэшку з выявамі сучаснага касцёла, горада, майстроў і прыхаджан мы схавалі ў бутэльку. Спадзяюся, нашы нашчадкі яго прачытаюць", — падзяліўся пробашч.

Як і 300 гадоў таму

Работы па аднаўленні драўлянага алтара вялі майстры з сям'і Леля. Работы ўскладняліся не толькі тым, што частка разьбы была пашкоджана, але і тым, што ў драўляных фігурах і дэталях знаходзілі шмат кавалачкаў шкла і металу. Як патлумачыў Ян Кучынскі, падчас Другой сусветнай побач з касцёлам разарваўся снарад — аскепкі шкла і снарадаў пашкодзілі алтар.

Алтарю вернули первоначальный вид по старинным технологиям
© Sputnik / Инна Гришук
Алтару вярнулі першапачатковы выгляд па старадаўніх тэхналогіях

Рэстаўратары вярнулі алтару той выгляд, які ён меў падчас будаўніцтва. Твары святых распісалі такімі ж фарбамі, як і 300 гадоў таму, сусальным золатам пакрытыя адзенне святых, калоны, частка фігурнай драўлянай разьбы. Усё гэта прыйшлося аднаўляць па крупінках. Бо праз 100 гадоў пасля будаўніцтва алтар па невядомай прычыне пакрылі тоўстым пластом алейнай фарбы.

Алтар Маці Божай Ружанцовай атрымаў назву ад іконы, якая займае цэнтральнае месца ў алтары. Абраз перанеслі ў касцёл святога Францыска Ксаверыя (Фарны) з касцёла ордэна Дамініканцаў, які размяшчаўся па вуліцы Савецкай — насупраць сучаснага моладзевага цэнтра "Гродна", але быў ліквідаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

Цяперашні адноўлены алтар за апошнія 10 гадоў — чацвёрты па ліку. Паступова Фарны касцёл у Гродне вяртае багатыя інтэр'еры, якія былі ў храме падчас яго будаўніцтва.

Спачатку прайшла маштабная рэстаўрацыя галоўнага алтара, які моцна пацярпеў падчас пажару ў 2006 годзе — тады згарэла некалькі драўляных скульптур і частка драўлянай паверхні. Услед за галоўным аднавілі самы стары гродзенскі алтар святога Арханёла Міхала, датаваны XVII стагоддзем. Тры гады таму завяршылася аднаўленне алтара Святой Тройцы, які размяшчаецца справа ад галоўнага.

Тэги:
рэстаўрацыя, Рымска-каталіцкая царква, Гродна, Беларусь

Галоўныя тэмы