Прагноз надвор'я на 8 студзеня: маразы не адступаюць

Уначы тэмпература паветра можа апускацца да -13 ... -18, удзень будзе не нашмат цяплей.
Sputnik

МІНСК, 8 сту - Sputnik. Маразы захаваюцца ў Беларусі і ў бліжэйшы аўторак, 8 студзеня, паведамілі ў Белгідрамеце.

Маразы прыйшлі ў Беларусі перад выхаднымі: слупкі тэрмометраў апусціліся да -5..-8 днём і да -15..-18 уначы.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, не адступяць маразы і ў бліжэйшыя дні. Удзень у аўторак тэмпература паветра складзе -4..-10 градусаў. Месцамі магчымы невялікі снег і слабая мяцеліца, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер у аўторак прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны. Часам магчымы парывы.

Згодна з папярэднім прагнозам, адступаць маразы будуць толькі ў канцы гэтага тыдня: ужо ўдзень у суботу чакаецца -1..-3, уначы -3..-6.