Пракуратура знайшла парушэнні ва ўтрыманні гістарычных будынкаў Чачэрска

Супрацоўнікі вынеслі папярэджанне старшыні Чачэрскага раёна з патрабаваннем ліквідаваць усе недахопы.
Sputnik
МІНСК, 8 сту - Sputnik. Супрацоўнікі пракуратуры Гомельскай вобласці выявілі парушэнні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў адносна некаторых будынкаў Чачэрска і Чачэрскага раёна, паведамляецца на сайце ведамства.
У мядзельскім касцёле знайшлі адну з самых старажытных рэліквій Беларусі
Падчас праверкі высветлілася, што не ўсе помнікі ў горадзе і раёне даглядаюцца належным чынам. Напрыклад, у аварыйным стане знаходзіцца будынак палаца графоў Чарнышовых-Круглікавых. Ён з’яўляецца часткай гісторыка-культурнай каштоўнасці і захаваў характэрныя рысы архітэктуры ХІХ стагоддзя.
Статус гісторыка-культутнай каштоўнасці мае таксама будынак па вуліцы Савецкай, 19 у Чачэрску. Абмежаванне правоў на гэты будынак не было зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры, таму ўласнік прыватызаванага памяшкання аплаціў яго поўны кошт і нават выставіў будынак на продаж. Супрацоўнікі пракуратуры спынілі незаконнае адчужэнне памяшкання.
У спіс парушэнняў патрапілі і будынкі па вуліцах Савецкая, 13 і Інтэрнацыянальная, 58. У 2015 і 2016 гадах тут арэндавалі памяшканні 15 суб’ектаў гаспадарання, але адлічэнняў у спецыяльны фонд па падтрымцы культуры і мастацтва арандатары не ажыццяўлялі.
Акрамя таго, на брацкай магіле ў населеным пункце Покуць Чачэрскага раёна на пахваннях савецкіх воінаў не было спіса іменаў пахаваных.
Па выніках праверкі пракуратура Гомелькай вобласці вынесла старшыні Чачэрскага райвыканкама папярэджанне з патрабаваннем ліквідаваць усе правапарушэнні.