МІНСК, 15 сту - Sputnik. Экіпаж Сяргея Вязовіча заняў другое месца ў заліку грузавікоў на сёмым этапе ралі-рэйду "Дакар-2019", сведчаць дадзеныя арганізатараў гонкі.
Перамог на этапе галандзец Жэрар дэ Рой на Iveco з часам 4 гадзіны 47 хвілін і 27 секунд. Вязовіч саступіў пераможцу каля 31 хвіліны. Трэцім стаў экіпаж Эдуарда Нікалаева на Камазе, які фінішаваў у чатырох хвілінах ад МАЗа.
Аднак не ўсё было проста ў 501-га каміёна - за лічаныя кіламетры ад фінішу машына стукнулася аб камень і, як вынік - прабітае кола. Экіпаж нават не стаў яго змяняць і паехаў далей, проста знізіўшы хуткасць.
"Замена кола ўстала б у хвілін 10, не менш. Таму дабраліся да фінішу са спушчаных колам", - цытуе Вязовіча Facebook "чырвоных зуброў".
Аляксандр Васілеўскі прыехаў на фініш дзесятым. Выніковыя пазіцыі ў беларусаў - 7 месца ў Вязовіча, а экіпаж Васілеўскага замыкае топ-10. Каміёна Аляксея Вішнеўскага пакуль няма ў заліку - па інфармацыі каманды ён сутыкнуўся з тэхнічнымі праблемамі і выдаткаваў шмат часу на іх вырашэнне, пасля чаго прыняў рашэнне заначаваць у пустыні і працягнуць гонку на досвітку.
У заліку пазадарожнікаў лідарства ўтрымлівае катарац Насэр Аль-Атыя, другі - француз Стэфан Петэрансель, трэці - іспанец Нані Рома. У матацыклістаў на першым месцы ў заліку - амерыканец Рыкі Брабец, на другім радку - француз Адрыен Ван Б'юерэн, трэці - аўстраліец Тобі Прайс. У заліку квадрацыклаў першыя месцы на працягу некалькіх этапаў утрымліваюць тры аргентынцы - Нікалас Кавігліаса, Джэрэмайя Ферыёлі і Густава Галега.
Восьмы этап адной з самых складаных гонак планеты стартуе ў аўторак і пройдзе паміж гарадамі Сан Хуан дэ Маркона і Піска.