Аляксандра Сасновіч выйшла ў трэці круг Australian Open

Беларуска ўпэўнена перамагла Анэт Кантавейт у 1/32 фіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
Sputnik

Сабаленка ўпэўнена абыграла Калінскую на старце Australian open
МІНСК, 16 сту - Sputnik. Аляксандра Сасновіч (31 у рэйтынгу WTA) атрымала перамогу над эстонскай тэнісісткай Анэт Кантавейт (20 WTA) і выйшла ў трэці круг Australian Open.

Матч завяршыўся з лікам 6:3, 6:3.

18 студзеня Аляксандр Сасновіч сустрэнецца з 27-гадовай расіянкай Анастасіяй Паўлючэнкавай, якая перамагла ў матчы другога раўнду галандку Кікі Бертэнс.

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе - першы ў сезоне турнір серыі Вялікага шлема. Агульны прызавы фонд спаборніцтваў складае $ 44,5 млн.

Australian Open завершыцца 27 студзеня.