Нераспрададзеныя навагоднія ёлкі атрымалі ў выглядзе пачастунка жывёлы з заапарка ў Маскве і былі вельмі задаволеныя.
Як вядома, ігліцай набіваюць сабе жывот толькі казачныя Мумi-тролі. Але насельнікам звярынца ялінкі таксама ў радасць. Яны точаць аб іх зубы, масажуюць дзясны ці проста атрымліваюць задавальненне ад зялёных лясных прыгажунь. Такому падарунку рады і парнакапытныя, і прыматы, і белы мядзведзь, і нават тыгр.
Нераспрададзеныя елі прывозяць у Маскоўскі заапарк ужо некалькі гадоў. На жаль, аддаць "на з'ядзенне" сваю прыгажуню з дома ў парк нельга: жывёлам падыходзяць толькі свежыя ялінкі, якія не высахлі, не стаялі ў цяпле, не былі ўпрыгожаны мішурой і нічым не апрацоўваліся.