Відэа

Адзін дзень з жыцця ратавальнікаў: МНС выпусціла дакументальны фільм

У паўгадзіннай кінастужцы беларускія ратавальнікі адкрыта распавядаюць пра сваю нялёгкую працу. Падрабязнасці - на відэа.
Sputnik

Дакументальны фільм выпусцілі супрацоўнікі МНС Беларусі да свайго 20-годдзя. Відэа было апублікавана 19 студзеня, у Дзень ратавальніка, і ўжо набрала больш за 1,2 тысячы праглядаў.

Лукашэнка ўпэўнены ў самаахвярнасці беларускіх ратавальнікаў

Героямі кінастужкі сталі ратавальнікі, якія распавялі аб сваёй нялёгкай працы, аб рызыцы і цяжкасцях, якія схаваныя ад чужых вачэй:

"У момант, калі бачыш усё тое, што адбываецца падчас НС, ты неяк збіраешся і чыста працуеш. Дапамагаеш і думаеш пра тое, што табе трэба зрабіць, каб людзям было лягчэй і не балюча. А эмоцыі ўжо потым, бывае, нахлынуць - і паплачаш. Але ў той момант, калі ты дапамагаешь, ты думаеш толькі аб працы";

"Калі ёсць хоць маленькая верагоднасць дапамагчы чалавеку, выратаваць яго, то зразумела, што ратавальнік рызыкуе";

"Надзея толькі на кіроўцу, які дае ваду. Ён стаіць унізе, а ты крычыш ў радыёстанцыю: "Ваду, ваду". І вось гэты ствол з вадой - гэта ўсё што цябе хвалюе ў гэты момант".

У кінастужцы паказаныя кадры выратавання людзей пры пажарах, ДТЗ, эпізоды з працэсу падрыхтоўкі ратавальнікаў, а таксама прадэманстравана тэхніка МНС.