МІНСК, 21 сту - Sputnik. Зборная Беларусі на выступіць на шостым этапе Кубка IBU у швейцарскім Ленцэрхайдзе, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона (БФБ).
24 студзеня Ленцэрхайдзе прыме Кубак IBU. Праграму спаборніцтваў адкрые жаночы спрынт.
"На шостым этапе Кубка IBU у швейцарскім Ленцэрхайдзе беларуская зборная не выступіць", - распавялі ў БФБ.
Суразмоўцы агенцтва патлумачылі, што рашэнне было прынята ў сувязі з падрыхтоўкай да юніёрскага чэмпіянату свету і чэмпіянату Еўропы.
А вось нацыянальная каманда ўдзел у шостым этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы возьме. У заяўку мужчынскай каманды патрапілі Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Антон Смольскі, Раман Ялетнаў. У складзе жаночай Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына і Алена Кручынкіны.
Шосты этап КС стартуе 24 студзеня. Першая гонка - жаночы спрынт.