Аляксей Мішын: у Мінску будзе свята еўрапейскага катання

Удзельнікі чэмпіянату Еўропы прыбылі ў беларускую сталіцу некалькі дзён таму і праводзяць трэніроўкі на лёдзе "Мінск-Арэны" і канькабежнага стадыёна.
Sputnik

МІНСК, 22 сту - Sputnik. Савецкі і расійскі трэнер па фігурным катанні Аляксей Мішын назваў чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў Мінску святам, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Загітава сышла з трэніроўкі без настрою і не дала аўтографаў

Заўтра, 23 студзеня, на "Мінск-Арэне" адбудзецца афіцыйная цырымонія адкрыцця кантынентальнага першынства. Аднак усе ўдзельнікі турніру прыбылі ў беларускую сталіцу некалькі дзён таму - сёння і ўчора фігурысты трэніруюцца на лёдзе "Мінск-Арэны" і канькабежнага стадыёна.

"Я даўно не быў у Мінску, ён прыгажэе, становіцца лепш. Арэна выдатная, лёд бліскучы. Думаю, што будзе вялікае свята еўрапейскага катання ў еўрапейскай сталіцы - Мінску", - сказаў Мішын у гутарцы з карэспандэнтам Sputnik.

Нагадаем, Мішын трэніруе Соф'ю Самадураву, якой прадракаюць прызавыя месцы на кантынентальным першынстве. Асноўнай яе саперніцай з'яўляецца алімпійская чэмпіёнка Аліна Загітава.

"Саперніцтва ёсць заўсёды, дзе б ты ні быў, трэба заўсёды разглядаць саперніц вельмі сур'ёзна, і гэты турнір - не выключэнне", - сказаў Мішын.