Лукашэнка прапанаваў наблізіць дзяржаўную службу да вайсковай

На думку прэзідэнта Беларусі, у законе "Аб дзяржаўнай службе" павінны быць замацаваны абавязковыя правілы паводзін, якія забяспечваюць строгую дысцыпліну.
Sputnik

МІНСК, 22 сту - Sputnik. Строгія правілы паводзін павінны быць замацаваны ў новым законапраекце "Аб дзяржаўнай службе", пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па праекце ў аўторак, перадае прэс-служба беларускага лідара.

Лукашэнка забараніў даваць дзяржслужачым дадатковыя "пернікі"

На думку кіраўніка дзяржавы, эфектыўнасць і аўтарытэт усёй сістэмы ўлады часцяком залежыць менавіта ад падрыхтаванасці і матываванасці супрацоўнікаў дзяржорганаў. Лукашэнка перакананы, што яны павінны выконваць працу прафесійна і ўважліва ў адносінах да людзей.

"У аснову рашэнняў, якія яны прымаюць, павінны быць пакладзены сумленнасць і справядлівасць як асноўныя маральныя прынцыпы. Новы закон павінен стварыць выразную аснову для гэтай працы", - лічыць прэзідэнт.

Ён таксама падзяліўся сваёй прынцыповай пазіцыяй па законапраекце: на думку Лукашэнкі, у ім павінны быць замацаваны абавязковыя правілы паводзін, якія забяспечваюць строгую выканальніцкую дысцыпліну.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў прэстыжнасць прафесіі дзяржаўных служачых і яе высокі прававы статус, якія немагчымыя без шэрагу сацыяльна-прававых гарантый у законе, аднак падкрэсліў: гэтыя гарантыі павінны строга суадносіцца з абавязкамі.

"Стаяла задача зрабіць дзяржаўную службу падобна, скажам, вайсковай службе, выпрацаваць дакладныя i вычарпальныя патрабаванні да яе праходжання, падвысіўшы імідж дзяржаўнага кіравання ў цэлым. Як мне дакладваюць, у новым законе выбудаваная цэласная сістэма дзяржслужбы. У тым ліку замацоўваюцца сацыяльна-прававыя гарантыі дзяржслужачых, адпаведныя іх абавязкам, якія максімальна набліжаны да абавязкаў ваеннаслужачых", - сказаў Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама пацікавіўся, наколькі дакумент адпавядае цяперашнім патрэбам дзяржорганаў, з улікам якіх падыходаў фармавалася іерархія пасад, а таксама папрасіў даць агульную характарыстыку этычных патрабаванняў у адносінах да дзяржслужачых і мер па супрацьдзеянні карупцыі.

"Пры гэтым з усёй адказнасцю прашу вас не перапісваць бяздумна ўсё, што было ў нашай гісторыі", - дадаў Лукашэнка.

Законапраект "Аб дзяржаўнай службе" распрацоўвала міжведамасная рабочая група, у якую ўвайшлі навукоўцы і эксперты, якія пераважна не з'яўляюцца дзяржслужачымі. Працу каардынавалі Мінпрацы і Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў.