МІНСК, 22 сту - Sputnik. Рэдкую марскую качку маранку выявілі ў рацэ Свіслач у Мінску, паведамілі ў панядзелак арнітолагі.
Маранка - адна з самых распаўсюджаных паўночных качак, жыве яна пераважна ў адкрытым моры і рэдка залятае так далёка ўглыб кантынента.
Рэдкую птушку гэтай зімой заўважылі і ў Мінску. Як паведамілі ў грамадскай арганізацыі, ужо тыдзень птушка жыве на незамерзлых участках Свіслачы паміж дамбай Камсамольскага возера і Палацам спорту.
Качка, якая пасялілася ў Мінску - малады самец. Адчувае ён сябе ў беларускай сталіцы, мяркуючы па ўсім, досыць камфортна.
Цікава, што раней гэты від сустракалі ў Мінску ў студзені 2016 года.
Маранка занесеная ў Міжнародны чырвоны спіс як ўразлівы від, колькасць якога прыкметна зніжаецца. Зрэшты, поўнае выміранне гэтым качкам, як спадзяюцца навукоўцы, не пагражае.