Спявачка Гюнэш не будзе ўдзельнічаць у адборы на "Еўрабачанне-2019"

Артыстка спрабавала патрапіць на папулярны конкурс сем разоў, некалькі разоў яна была літаральна ў кроку ад перамогі.
Sputnik

МІНСК, 23 сту - Sputnik. Папулярная беларуская спявачка Гюнэш вырашыла не ўдзельнічаць у нацыянальным адборы на конкурс песні "Еўрабачанне-2019" ад Беларусі.

Беларускага ўдзельніка "Еўрабачання" выберуць без тэлегледачоў

Белтэлерадыёкампанія дала старт нацыянальнаму адбору на "Еўрабачанне-2019" у аўторак. Заяўкі ад жадаючых прадставіць Беларусь на конкурсе ў Тэль-Авіве медыяхолдынг прымае да 31 студзеня.

Спявачка Гюнэш, якая ўдзельнічала за сваю кар'еру ў сямі адборах на "Еўрабачанне", у 2019 годзе поспех выпрабоўваць не будзе - пра гэта яна заявіла ў сацыяльных сетках.

"Дарагія журналісты, аўтары і прыхільнікі конкурсу "Еўрабачанне"! Дзякуй вам за вашы паведамленні і цікавасць! Афіцыйна заяўляю, што не буду падаваць заяўку на ўдзел у адборы!" - напісала Гюнэш ў сацсетках у аўторак.

Артыстка падзякавала ўсім за падтрымку. Дарэчы, у лютым яна рыхтуецца прадставіць новую песню.

Пакуль нешматлікія артысты паспелі заявіць пра сваё жаданне ўдзельнічаць у адборы на "Еўрабачанне" - аднак, па вопыце мінулых гадоў, варта чакаць некалькі дзясяткаў заявак. Ці будуць удзельнічаць у беларускім адборы "легіянеры", не вядома.

Прадстаўніка Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне-2019", які пройдзе 14-18 мая ў Тэль-Авіве, абяруць шляхам галасавання прафесійнага журы па выніках гала-канцэрта. Фіналістаў адбору перад гэтым адбярэ спецыяльная фокус-група.