Беларускія навукоўцы рыхтуюцца паказаць айчынны электраматацыкл

Спецыялісты таксама папрацавалі над аўтаномнасцю электрамабіля, павялічыўшы яе да 200 кіламетраў на адной "запраўцы".
Sputnik

МІНСК, 24 сту - Sputnik. Навукоўцы Нацыянальнай Акадэміі Навук анансавалі паказ першага беларускага электраматацыклу, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

НАН: беларусы не атрымліваюць Нобелеўскую прэмію з-за сціпласці

Навінку абяцаюць паказаць ужо ў бліжэйшы час. Тэхнічныя падрабязнасці аб электраматацыкле не паведамляюцца. Акрамя таго спецыялісты НАН анансавалі прэзентацыю новай версіі беларускага электрамабіля з павялічаным запасам ходу да 200 кіламетраў на адной зарадцы.

Новую "ўнутранку" атрымаў і БелАЗ, стаўшы беспілотным. Старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў адзначыў, што ва ўмовах загазаванасці і задымленасці кар'ераў, у якіх часта працуюць беларускія самазвалы, кіроўцам працаваць вельмі складана. А беспілотныя БелАЗы могуць спакойна працаваць у такіх умовах.

Таксама навукоўцы распавялі пра свае планы на будучыню напярэдадні Дня беларускай навукі, які будзе адзначацца ў нядзелю 27 студзеня. Новыя падыходы навукоўцаў дазволяць зрабіць працу Антарктычнай палярнай станцыі круглагадовай. Таксама працягнецца распрацоўка лекі супраць ВІЧ і праца над беларускай касмічнай праграмай.

Чытайце таксама: