Следам за Беларуссю: Пуціну паабяцалі стварыць расійскі электрамабіль

© PixabayЗарадка электрамабіля, архіўнае фота
Зарадка электрамабіля, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кампаненты будучага электракара ўжо запушчаны ў вытворчасць, некаторыя дэталі вырабляюць у Фінляндыі.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Расійскія спецыялісты паабяцалі прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну вырабіць айчынны электрамабіль, які не будзе саступаць замежным аналагам.

Электрааўтамабіль на станцыі зарадкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Тарыф на зарадку аўтамабіляў упершыню ўстанавілі ў Беларусі

Прэзідэнту апошнія распрацоўкі ў галіне машын на электрацязе паказаў рэктар Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага Андрэй Рудскі.

"У нас у мінулым ужо спрабавалі рабіць электрамабіль. Па-мойму не вельмі атрымалася", — заўважыў Пуцін. На што Рудскі запэўніў кіраўніка дзяржавы, што кампаненты электракара ўжо запушчаны ў вытворчасць. Прычым, ён падкрэсліў, што машына будзе не толькі не саступаць, але і пераўзыходзіць заходнія ўзоры.

"Мы яго ўжо запусцілі ў вытворчасць. Па кааперацыі будзем рабіць. Па розных кропках, у тым ліку ў Фінляндыі", — сказаў рэктар.

У Беларусі ўжо пабудаваны доследны ўзор айчыннага электрамабіля — на базе седана Geely. Машына ўжо пастаўлена на ўлік у ДАІ і праходзіць выпрабаванні на дарогах агульнага карыстання. Удасканаленую машыну з павялічаным запасам ходу абяцаюць паказаць ўжо да канца года.

Стужка навiн
0