"Белавія" распрадае квіткі па дзесяць еўра

Эксперыментальныя тарыфы дзейнічаюць толькі для чатырох напрамкаў.
Sputnik

МІНСК, 24 сту - Sputnik. Авіяперавозчык "Белавія" прапануе сваім кліентам квіткі па эксперыментальным тарыфах.

Паміж сталіцамі Беларусі і Індыі могуць пусціць авіярэйс

За дзесяць еўра можна злётаць у Амстэрдам, Краснадар, Стакгольм, Тэль-Авіў. Кошт квіткоў у абодва бакі - дваццаць еўра. Да гэтай сумы трэба дадаць аплату такс і збораў.

Такія тарыфы дзейнічаюць для падарожжаў у перыяд з 25 студзеня па 24 лютага. Набыць квіткі па эксперыментальным кошце можна 24 студзеня да 23:59 па мінскім часе і толькі на сайце belavia.by.

Змяняць час і даты вылету забаронена. Ёсць і іншыя нюансы - выкарыстоўваць квіток трэба строга ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце.

"Пры невыкарыстаннi квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту. У гэтым выпадку выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца", - адзначылі ў "Белавія".

Набытыя па спецтарыфе квіткі нельга вярнуць. Калі пасажыр вырашыў адмяніць сваё падарожжа, грошы яму не вернуць.

Чытайце таксама: