"Еўрабачанне - 2019": букмекеры думаюць, што перамогу атрымае Расія

Хаця Расія яшчэ не абвясціла імя прадстаўніка на "Еўрабачанні", у поспех краіны букмекеры вераць больш за ўсё.
Sputnik

МІНСК, 24 сту - Sputnik. Расія займае першы радок у рэйтынгу магчымых пераможцаў конкурсу песні "Еўрабачанне-2019", сведчаць дадзеныя букмекерскіх кантор.

Улічваючы велізарную аўдыторыю конкурсу "Еўрабачанне", павышаную цікавасць да яго праяўляюць і букмекерскія канторы. Свае прагнозы на вынікі шоу яны пачынаюць рабіць яшчэ да таго, як сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі праекту.

Беларускага ўдзельніка "Еўрабачання" выберуць без тэлегледачоў

Так, букмекерскія канторы ўжо склалі рэйтынг краін-удзельніц конкурсу. Больш за ўсё шанцаў на перамогу, на іх думку, мае Расія: 10%.

Пры гэтым, нагадаем, Расія да гэтага часу не абвясціла імя прадстаўніка на "Еўрабачанні-2019" і не прадставіла конкурсную песню. Зрэшты, у сацсетках і СМІ ходзяць чуткі пра тое, што на шоу зноў паедзе Сяргей Лазараў.

На другім месцы ў рэйтынгу букмекераў знаходзіцца Швецыя, у яе 7% шанцаў перамагчы. Краіна таксама яшчэ вызначаецца з імем прадстаўніка шляхам конкурсу Melodifestivalen. Больш за ўсё шанцаў паехаць у Тэль-Авіў на сёння мае поп-спявак Джон Хенрык Ф'ялгрэн.

Высокія шанцы на поспех, на думку букмекераў, у Румыніі, Даніі і Аўстраліі - у іх па 5% шанцаў на перамогу. Замыкае агульны рэйтынг Латвія, у якой на сёння толькі 1% на перамогу.Падобныя рэйтынгі не адрозніваюцца дакладнасцю: прыхільнікі конкурсу яшчэ не робяць актыўных ставак і чакаюць інфармацыі пра ўдзельнікаў "Еўрабачання", таму на дадзеным этапе падобныя "прагнозы" з'яўляюцца толькі здагадкамі. Найбольш карэктнымі яны будуць ужо ў другой палове сакавіка пасля таго, як стануць вядомыя ўсе ўдзельнікі і песні конкурсу.

"Еўрабачанне-2019" пройдзе 14-18 мая ў Тэль-Авіве. Удзельнічаць у конкурсе плануюць прадстаўнікі 42 краін свету, у тым ліку і Беларусі - у рэспубліцы ў гэтыя дні праходзіць прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборы.

Чытайце таксама: