10:29 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.16
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
Спевакі Філіп Кіркораў і Ягор Крыд (справа)

Бузава ці Крыд? Абвешчаны прэтэндэнты на "Еўрабачанне-2019" ад Расіі

© Sputnik / Максим Блинов
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Конкурс песні "Еўрабачанне 2019" (7)
710

Імя прадстаўніка Расіі на конкурсе ў Ізраілі стане вядома ў сярэдзіне студзеня.

МІНСК, 12 сту - Sputnik. Магчымы спіс прэтэндэнтаў, якія змогуць прадставіць Расію на папулярным песенным конкурсе "Еўрабачанне-2019", апублікаваў партал Super.

У так званы шорт-ліст трапілі сем артыстаў. Сярод іх:

  • Вольга Бузава
  • Аляксандр Панаётаў
  • Manizha
  • Ягор Крыд
  • Лена Цемнікава
  • Філіп Кіркораў
  • Сяргей Лазараў

Цікава, што 51-гадовы "кароль" расійскай эстрады Філіп Кіркораў раней заракаўся не ездзіць на конкурс у якасці выканаўцы. Аднак дзякуючы новай хвалі папулярнасці ў бягучым годзе ў яго ёсць шанцы на перамогу ў адборы.

Імя артыста, які будзе прадстаўляць Расію на "Еўрабачанні" ў Ізраілі, стане вядома ў сярэдзіне студзеня. Краіна адмовілася ад адкрытага нацыянальнага адбору, і ўдзельнік проста будзе прызначаны.

44-ы міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў маі. Горадам правядзення шоу абраны Тэль-Авіў, даты - 14 і 16 мая (паўфіналы) і 18 мая (фінал).

Тэмы:
Конкурс песні "Еўрабачанне 2019" (7)
Тэги:
Еўрабачанне, Расія

Галоўныя тэмы