З 6-га па 10-га лютага ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14 адбудзецца 26-я Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, арганізатарамі якой выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Мінскі гарвыканкам, Міністэрства культуры, ААТ "Белкніга" і ПК ТАА "Макбел".
Упершыню кніжная выстава будзе праводзіцца не толькі на пляцоўцы выставачнага комплексу, але і ў кнігарнях, бібліятэках, музеях і нават у памяшканні царквы. Асноўнымі тэмамі выставы стануць Год малой радзімы і II Еўрапейскія гульні. Аб гасцях выставы і ролі яе суарганізатараў ў праграме "Гарызонт падзей" распавёў спецыяльны госць радыё Sputnik Беларусь, міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч.
"Выстава - гэта заўсёды пісьменнікі, гэта заўсёды прадстаўленне кніг. У нас на гэтай выставе шмат партнёраў і вельмі важныя для нас Мінгарвыканкам і Міністэрства замежных спраў, дзякуючы якому да нас прыедзе шмат замежных пісьменнікаў. Гэта Міхаіл Вэлер, Максім Макарычаў, збіраўся прыехаць Мікалай Далгаполаў , галоўны рэдактар "Літаратурнай газеты" Раман Казлоў і многія іншыя", - распавёў Карлюкевіч.
Гутарку з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесем Карлюкевічам глядзіце на Sputnik Беларусь.