ЗША з-за шатдаўна не прымуць удзел у Мінскай кніжнай выставе

© Sputnik / Виктор ТолочкоКніжная выстава-кірмаш у Мінску, архіўнае фота
Кніжная выстава-кірмаш у Мінску, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У лісце на адрас Міністэрства інфармацыі пасольства ЗША выказала шкадаванне з гэтай нагоды.

МІНСК, 23 сту - Sputnik. ЗША не будуць ганаровым госцем на Мінскім кніжным кірмашы з-за прыпынення працы ўрада, распавёў Sputnik намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Гастрафэст і "паэтычныя" аўтобусы: Мінск рыхтуецца да кніжнага кірмаша

У лісце, атрыманым у адрас беларускага міністэрства 23 студзеня, пасольства выказала падзяку за такі гонар і адзначыла, што будзе абмяркоўваць патэнцыйнае культурнае супрацоўніцтва пасля аднаўлення працы ўрада ЗША.

У дыпмісіі выказалі шкадаванне з гэтай нагоды і дадалі, што на час шатдауна ў Мінску спынены ўсе культурныя і грамадскія мерапрыемствы.

XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе ў сталіцы Беларусі з 6 па 10 лютага. Удзел у ёй возьмуць прадстаўнікі 35 краін свету. Ганаровым госцем сёлета павінны былі стаць Злучаныя Штаты Амерыкі.

Цяперашні шатдаун, які пачаўся ў ЗША 22 снежня, ужо перасягнуў рэкорд, пастаўлены ў снежні 1995-га - студзені 1996 года, калі з-за недахопу фінансавання федэральны ўрад быў зачынены 21 дзень. Бюджэт краіны да гэтага часу не прыняты з-за супрацьстаяння прэзідэнта Дональда Трампа і дэмакратаў па пытаннях забеспячэння бяспекі на паўднёвай мяжы - кіраўнік дзяржавы патрабуе вылучыць 5,7 мільярда долараў на ахову мяжы з Мексікай і будаўніцтва сцяны, у той час як Дэмакратычная партыя згодная на больш сціплую суму - 1,3 мільярда. З-за шатдауна каля 800 тысяч дзяржслужачых былі адпраўленыя ў вымушаны неаплатны адпачынак альбо працуюць без заробку.

Стужка навiн
0