Чым багатыя - Саўмін вырашыў, дзе рэкламаваць беларускія тавары ў гэтым годзе

У будучым годзе беларуская прадукцыя паўдзельнічае ў Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2020" у Дубаі.
Sputnik

МІНСК, 25 сту - Sputnik. Беларусь у 2019 годзе плануе наведаць выставы ў Кітаі, Паўднёвай Карэі, Пакістане, Нігерыі і іншых краінах.
Саўмін зацвердзіў план нацыянальных выстаў за мяжой на 2019 год.

Усім патрошку: хто з'ядае беларускую бульбу

"Дакумент зацверджаны ў мэтах прасоўвання айчынных тэхналогій, навуковых распрацовак, тавараў і паслуг на знешні рынак", - паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Адразу ў двух афрыканскіх краінах Беларусь прадставіць свае дасягненні ў сельскай гаспадарцы. Нацыянальныя экспазіцыі прадставяць на міжнароднай выставе сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі, прадуктаў харчавання, напояў і ўпаковачных тэхналогій Agrofood у нігерыйскім Лагасе. Таксама Беларусь прадставіць свае дасягненні ў вытворчасці прадуктаў харчавання, а таксама гасцінічным бізнесе і сельскай гаспадарцы на выставе FoodAgro у Кеніі.

Ідзем на ўсход

У гэтым годзе ў другі раз пройдзе Кітайская міжнародная выстава імпарту. Беларусы у 2018 годзе ўжо прадставілі там сваю экспазіцыю. Тады ўдзельнікі выставы маглі пакаштаваць беларускія цукеркі "Камунарка", кампанія распрацавала партыю прысмакаў спецыяльна для кітайскага рынку.
Таксама была прадстаўлена малочная прадукцыя "Мінскага малочнага завода №1", беларуская выпечка. Кітайцам паспрабавалі прэзентаваць і турыстычны патэнцыял краіны ў цэлым і патэнцыял "Вялікага каменя" у прыватнасці, і шэраг беларускіх прадпрыемстваў, сярод іх вытворца грамадскага электратранспарту "Белкамунмаш".

Брэнд Беларусі: як прадаць краіну турысту і інвестару

Наша краіна паўдзельнічае і ў міжнароднай выставе аўтаматызацыі вытворчасці Smart Factory Expo + Automation World ў паўднёвакарэйскім Сеуле, а таксама ў міжнароднай выставе сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі AgroActiva ў Аргентыне.

Беларускі павільён адкрыецца таксама на міжнароднай прамысловай выставе IEMA у Пакістане, міжнароднай выставе Trade Expo Indonesia ў Інданезіі і на міжнароднай выставе Tech Industry ў Латвіі.

Зноў ЭКСПА

У плане таксама значыцца падрыхтоўка нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на Сусветнай выставе "ЭКСПА-2020", якая пройдзе ў сталіцы ААЭ Дубаі.

Ужо вядома, як павінен выглядаць беларускі павільён на выставе. Конкурс на яго стварэнне выйграла расійская каманда. Старшыня камісіі намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч адзначаў у інтэрв'ю выданню Stroimedia, што выставачны павільён - гэта візітная картка краіны.

"Важна не проста адзначыцца на выставе, важна ў чарговы раз заявіць пра нашы магчымасці ў самых розных сферах для максімальна эфектыўнага прасоўвання беларускіх інтарэсаў", - сказаў ён і выказаў надзею, што і ў 2020 годзе павільён будзе выкананы сучасна і з густам.

У 2015 годзе павільён Беларусі на ЭКСПА ў Мілане увайшоў у дзясятку лепшых. А ў 2017 годзе беларускі павільён увайшоў у топ-15 лепшых на выставе ў Астане, а ўсяго ў ёй удзельнічалі 115 краін.