У разгар зімы здараюцца густыя дажджы, але 26 студзеня 2003 года дождж быў асаблівы, ён плакаў… Наогул у той дзень плакалі вельмі многія, і плакалі шчыра. У той дзень я ўпершыню ўбачыў, як плача наш прэзідэнт. Напярэдадні днём, у Дзяржаўнай Цэнтральнай канцэртнай зале "Расія", масквічы, сярод якіх былі лепшыя прадстаўнікі музычнага свету, развіталіся з Уладзімірам Мулявіным. А позна ўвечары мы везлі яго ў Мінск у суправаджэнні машын ДАІ, якія на межах абласцей абедзвюх краін змянялі адна адну.
"Песняры" да апошняга верылі, што Уладзімір Георгіевіч пераадолее цяжкую траўму і ўстане на ногі. Здавалася, ён ідзе на папраўку, што яшчэ трохі, і зноў пачнуцца рэпетыцыі, запісы, гастролі… Не выйшла.
Раніцай яго адпявалі ў саборы, потым перавезлі ў Дом афіцэраў, і неверагодная колькасць людзей, бясконцым патокам панесла кветкі да труны, успрымаючы сыход Мулявіна як асабістую страту.
Яго любілі шчыра, як свайго, як роднага. Як творцу, як выразніка душы народа, які надаў усім нам пазнаваемае аблічча. Ён навучыў свет паважаць нашу мову і нашы мелодыі. Пры гэтым здолеў захаваць у сабе прастату і даступнасць, самаіронію, уменне прыкмячаць у звычайных рэчах паэтычнасць і веліч.
Яго няма ўжо 16 гадоў, але ён гучыць. Ён гучыць струной Любові, застаючыся непераўзыдзеным, і будзе гучаць яшчэ вельмі, вельмі доўга. У "Завушніцах", якія чутна звіняць, у аграненых, у адроджаных яго талентам народных песнях. А гэта значыць, што Мулявін па-ранейшаму жывы.
Благодаря его гитаре
Весь мир услышал Беларусь.
Простой "мужик", свердловский парень,
Прославил песней весь Союз.
Весь мир услышал Беларусь.
Простой "мужик", свердловский парень,
Прославил песней весь Союз.
Рукоплескали стадионы,
И приходили вновь и вновь
Соприкоснуться миллионы
С многоголосием "Песняров".
И приходили вновь и вновь
Соприкоснуться миллионы
С многоголосием "Песняров".
Пришла пора мелодий новых,
Но до сих пор в глазах стоит
Горящий взгляд, усы подковой…
Неповторимый колорит!
Но до сих пор в глазах стоит
Горящий взгляд, усы подковой…
Неповторимый колорит!
Чытайце таксама: