https://bel.sputnik.by/20190126/godovshchina-smerti-vladimira-mulyavina-1027155249.html
"Яго любілі шчыра": 16 гадоў таму не стала Уладзіміра Мулявіна
"Яго любілі шчыра": 16 гадоў таму не стала Уладзіміра Мулявіна
Sputnik Беларусь
Апошні зямны дзень Уладзіміра Мулявіна быў даждлівым, быццам уся зямля плакала па велізарнай страце, успамінае калумніст Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў. 26.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-26T09:32+0300
2019-01-26T09:32+0300
2017-01-27T09:18+0300
у беларусі
грамадства
асоба
культура
беларусь
уладзімір мулявін
"песняры"
гісторыя
жыццё знакамітых людзей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101364/11/1013641103_0:49:3047:1763_1920x0_80_0_0_26327a80e87f32a524c34d5a5afc194f.jpg
У разгар зімы здараюцца густыя дажджы, але 26 студзеня 2003 года дождж быў асаблівы, ён плакаў… Наогул у той дзень плакалі вельмі многія, і плакалі шчыра. У той дзень я ўпершыню ўбачыў, як плача наш прэзідэнт. Напярэдадні днём, у Дзяржаўнай Цэнтральнай канцэртнай зале "Расія", масквічы, сярод якіх былі лепшыя прадстаўнікі музычнага свету, развіталіся з Уладзімірам Мулявіным. А позна ўвечары мы везлі яго ў Мінск у суправаджэнні машын ДАІ, якія на межах абласцей абедзвюх краін змянялі адна адну."Песняры" да апошняга верылі, што Уладзімір Георгіевіч пераадолее цяжкую траўму і ўстане на ногі. Здавалася, ён ідзе на папраўку, што яшчэ трохі, і зноў пачнуцца рэпетыцыі, запісы, гастролі… Не выйшла.Раніцай яго адпявалі ў саборы, потым перавезлі ў Дом афіцэраў, і неверагодная колькасць людзей, бясконцым патокам панесла кветкі да труны, успрымаючы сыход Мулявіна як асабістую страту.Яго любілі шчыра, як свайго, як роднага. Як творцу, як выразніка душы народа, які надаў усім нам пазнаваемае аблічча. Ён навучыў свет паважаць нашу мову і нашы мелодыі. Пры гэтым здолеў захаваць у сабе прастату і даступнасць, самаіронію, уменне прыкмячаць у звычайных рэчах паэтычнасць і веліч.Яго няма ўжо 16 гадоў, але ён гучыць. Ён гучыць струной Любові, застаючыся непераўзыдзеным, і будзе гучаць яшчэ вельмі, вельмі доўга. У "Завушніцах", якія чутна звіняць, у аграненых, у адроджаных яго талентам народных песнях. А гэта значыць, што Мулявін па-ранейшаму жывы.Благодаря его гитареВесь мир услышал Беларусь.Простой "мужик", свердловский парень,Прославил песней весь Союз.Рукоплескали стадионы,И приходили вновь и вновьСоприкоснуться миллионыС многоголосием "Песняров".Пришла пора мелодий новых,Но до сих пор в глазах стоитГорящий взгляд, усы подковой…Неповторимый колорит!Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20170126/dzen-pamyaci-mulyavina-uspaminy-dachki-legendarnaga-muzykanta-1027152590.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101364/11/1013641103_165:0:2894:2047_1920x0_80_0_0_31a92d069164904eb4c230a2cb97134d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, грамадства, асоба, культура, беларусь, уладзімір мулявін, "песняры", гісторыя, жыццё знакамітых людзей
у беларусі, грамадства, асоба, культура, беларусь, уладзімір мулявін, "песняры", гісторыя, жыццё знакамітых людзей
"Яго любілі шчыра": 16 гадоў таму не стала Уладзіміра Мулявіна
Апошні зямны дзень Уладзіміра Мулявіна быў даждлівым, быццам уся зямля плакала па велізарнай страце, успамінае калумніст Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў.
У разгар зімы здараюцца густыя дажджы, але 26 студзеня 2003 года дождж быў асаблівы, ён плакаў… Наогул у той дзень плакалі вельмі многія, і плакалі шчыра. У той дзень я ўпершыню ўбачыў, як плача наш прэзідэнт. Напярэдадні днём, у Дзяржаўнай Цэнтральнай канцэртнай зале "Расія", масквічы, сярод якіх былі лепшыя прадстаўнікі музычнага свету, развіталіся з Уладзімірам Мулявіным. А позна ўвечары мы везлі яго ў Мінск у суправаджэнні машын ДАІ, якія на межах абласцей абедзвюх краін змянялі адна адну.
"Песняры" да апошняга верылі, што Уладзімір Георгіевіч пераадолее цяжкую траўму і ўстане на ногі. Здавалася, ён ідзе на папраўку, што яшчэ трохі, і зноў пачнуцца рэпетыцыі, запісы, гастролі… Не выйшла.
Раніцай яго адпявалі ў саборы, потым перавезлі ў Дом афіцэраў, і неверагодная колькасць людзей, бясконцым патокам панесла кветкі да труны, успрымаючы сыход Мулявіна як асабістую страту.
Яго любілі шчыра, як свайго, як роднага. Як творцу, як выразніка душы народа, які надаў усім нам пазнаваемае аблічча. Ён навучыў свет паважаць нашу мову і нашы мелодыі. Пры гэтым здолеў захаваць у сабе прастату і даступнасць, самаіронію, уменне прыкмячаць у звычайных рэчах паэтычнасць і веліч.
Яго няма ўжо 16 гадоў, але ён гучыць. Ён гучыць струной Любові, застаючыся непераўзыдзеным, і будзе гучаць яшчэ вельмі, вельмі доўга. У "Завушніцах", якія чутна звіняць, у аграненых, у адроджаных яго талентам народных песнях. А гэта значыць, што Мулявін па-ранейшаму жывы.
Благодаря его гитаре
Весь мир услышал Беларусь.
Простой "мужик", свердловский парень,
Прославил песней весь Союз.
Рукоплескали стадионы,
И приходили вновь и вновь
Соприкоснуться миллионы
С многоголосием "Песняров".
Пришла пора мелодий новых,
Но до сих пор в глазах стоит
Горящий взгляд, усы подковой…
Неповторимый колорит!