Фотафакт: ледзяная фігура-талісман II Еўрапейскіх гульняў з'явілася ў Мінску

У Мінску з'явілася новая ледзяная кампазіцыя вышынёй не менш за два метры: талісман II Еўрапейскіх гульняў ўсе жадаючыя могуць убачыць у сталічным парку.
Sputnik

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Фігуру, прысвечаную II Еўрапейскім гульням прэзентавалі ў мінскім парку "Дрымлэнд" у выхадныя, паведамляе Sputnik.

Фотафакт: ледзяная фігура-талісман II Еўрапейскіх гульняў з'явілася ў Мінску

Кампазіцыя вышынёй не менш, чым у два метры, цалкам выканана з лёду. Прадстаўляе яна талісман будучых Гульняў - Лісяня Лёсіка, а таксама лагатып, стылізаваны кветкай папараці.

Фотафакт: ледзяная фігура-талісман II Еўрапейскіх гульняў з'явілася ў Мінску

Па словах ініцыятараў, стварэнне ледзяной фігуры расцягнулася амаль на два тыдні: менавіта столькі часу спатрэбілася, каб вытачыць з вялікай ледзяной груды лагатып і талісман.

Фотафакт: ледзяная фігура-талісман II Еўрапейскіх гульняў з'явілася ў Мінску

Дарэчы, урачыстая прэзентацыя скульптуры прайшла тут у рамках вялікага зімовага свята. Забавы знайшліся як для дзяцей, так і для дарослых. Будучыя валанцёры Гульняў, члены Дырэкцыі, партнёры і ўсе неабыякавыя змаглі правесці час актыўна: паспаборнічаць у бегу ў мяшках, лімба або перацягванні каната.

Фотафакт: ледзяная фігура-талісман II Еўрапейскіх гульняў з'явілася ў Мінску

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня: у рамках спаборніцтваў будзе прадстаўлена 15 відаў спорту і 23 спартыўныя дысцыпліны.