Фота

Падзенне Загітавай і рэкорды французаў: Мінск прыняў ЧЕ па фігурным катанні

Sputnik

У нядзелю, 27 студзеня, у Мінску завяршыўся чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні - беларуская сталіца ўпершыню ў гісторыі прымала турнір. Наймацнейшыя фігурысты Старога Свету, у тым ліку чэмпіёны свету і Алімпіяды, уступілі ў барацьбу за медалі. Спартсмены спаборнічалі ў чатырох відах: мужчынскае і жаночае адзіночнае катанне, танцы на лёдзе, парнае катанне.

Лукашэнка лічыць фігурыстаў больш мужнымі, чым хакеістаў

У жанчын сенсацыяй турніру стала расіянка Соф'я Самадурава, якая выйграла золата. Алімпійская чэмпіёнка з Расіі Аліна Загітава не змагла абараніць тытул, заваяваны ў 2018 годзе, і заняла другое месца. У мужчын золата прадказальна забраў іспанец Хаўер Фернандэс, для якога яно стала сёмым у кар'еры. Дарэчы, у Мінску фігурыст абвясціў аб сыходзе з вялікага спорту. У танцах на лёдзе і ў парным катанні золата павезлі французы Габрыэла Пападакіс / Гіём Сізэрон і Ванеса Джэймс / Морган Сіпер адпаведна.

Фінальнае шоу на "Мінск-Арэне" з удзелам пераможцаў і прызёраў ЧЕ наведаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падзякаваў удзельнікам спаборніцтваў, суддзям і трэнерам. А арганізатараў - Міжнародны саюз канькабежцаў - Лукашэнка запрасіў правесці ў Мінску Чэмпіянат свету. "Мы даказалі, я звяртаюся да арганізатараў, што можам прыняць чэмпіянат свету тут", - сказаў ён.

Чытайце таксама:

1 / 29
Чэмпіёны Еўропы з Францыі Ванэса Джэймс і Морган Сіпрэ абнавілі сусветныя рэкорды ў парным катанні: у адвольнай праграме яны паказалі вынік 149,11 бала, набраўшы ў суме 225,66 бала. Ранейшыя рэкорды належалі ім жа - 148,37 і 221,81 бала адпаведна.
2 / 29
Расіяне Яўгенія Тарасава і Уладзімір Марозаў сталі ў Мінску другімі, ім не ўдалося абараніць тытул чэмпіёнаў - двойчы яны выйгравалі турнір (2017, 2018). На прэс-канферэнцыі Марозаў сказаў: "Тое, што мы не абаранілі тытул, не значыць, што мы не чэмпіёны Еўропы. Тытулы ніхто не адбіраў".
3 / 29
У спаборніцтвах спартыўных пар Аляксандра Байкова і Дзмітрый Казлоўскі заваявалі бронзу.
4 / 29
Для 16-гадовай расіянкі Соф'і Самадуравай цяперашні ЧЕ быў першым у кар'еры. Эксперты прарочылі ёй месца на п'едэстале, але ніхто не думаў, што яна адсуне Аліну Загітаву.
5 / 29
Пасля ЧЕ, па словах Соф'і Самадуравай, у яе будзе некалькі дзянькоў, каб прыйсці ў сябе, а яшчэ наведаць школу, дзе ёй трэба здаць некаторыя прадметы.
6 / 29
Алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана Аліна Загітава была асноўнай прэтэндэнткай на золата ЧЕ-2019. Пасля кароткай праграмы яна займала першае прамежкавае месца, але памылкі ў адвольнай праграме не дазволілі ёй падняцца вышэй другой прыступкі пастамента.
7 / 29
У канцы выступу Аліны Загітавой на лёд паляцелі дзясяткі мяккіх цацак, у тым ліку велізарны чырвоны мядзведзь. На прэс-канферэнцыі 16-гадовая фігурыстка сказала, што адвязе яго дадому, дзе паспрабуе знайсці яму зручнае месца.
8 / 29
Вівека Ліндфорс з Фінляндыі заняла трэцяе месца сярод "адзіночніц".
9 / 29
Іспанскі фігурыст Хаўер Фернандэс заваяваў у Мінску сваё сёмае золата ЧЕ, пасля гэтага ён абвясціў аб завяршэнні кар'еры. Па колькасці перамог на еўрапейскіх першынствах іспанец дагнаў двухразовага алімпійскага чэмпіёна Яўгена Плюшчанку.
10 / 29
Расіянін Аляксандр Самарын саступіў Хаўеру Фернандэсу ўсяго 1,75 бала. Па словах фігурыста, ён рады, што "патрос нервы" іспанцу.
11 / 29
Прадстаўнік Італіі Матэа Рыцца заваяваў бронзу - ён саступіў Фернандэсу больш за 23 балы.
12 / 29
Расеец Міхаіл Каляда быў у ліку фаварытаў турніру. Пасля кароткай праграмы спартсмен і зусім лідыраваў. Але ў адвольнай Каляда ўпаў на кісць падчас пракату. Цудам фігурысту ўдалося пазбегнуць траўмы - ён прайшоў у Мінску медабследаванне, якое не выявіла праблем з рукой. На чэмпіянаце ў выніку Каляда стаў пятым.
13 / 29
Выступ беларускага фігурыста Якава Зянько на хатнім ЧЕ быў няўдалым - спартсмен набраў 56,38 бала. Ён не змог адабрацца ў адвольную праграму.
14 / 29
Чэмпіянат Еўропы ў Мінску для французскай пары Габрыэлы Пападакіс і Гіёма Сізэрона атрымаўся вельмі ўдалым: спартсмены не толькі заваявалі золата, але і ўстанавілі новыя сусветныя рэкорды. Так, за адвольны танец яны атрымалі 133,19 бала, набраўшы ў агульнай суме 217,98 бала. Папярэднія рэкорды былі ўсталяваныя таксама Пападакіс і Сізэронам (132,65 і 216,78 бала адпаведна) у лістападзе 2018 года на этапе Гран-пры ў Францыі. У рытм-танцы яны атрымалі 84,79 - таксама сусветны рэкорд.
15 / 29
Расіяніне Аляксандра Сцяпанава і Іван Букін ў танцах на лёдзе сталі другімі. "Мы па-вар'яцку рады, што спачатку заваявалі бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы, потым яго пацвердзілі, зараз выйгралі срэбра. Для нас гэта штуршок для новай працы, гэта нас падганяе ісці далей", - сказала Сцяпанава.
16 / 29
Фігурысты з Італіі Шарлен Гіньяр і Марка Фабры размясціліся на трэцім месцы.
17 / 29
У танцах на лёдзе Беларусь прадстаўлялі Ганна Кублікава і Юры Гуліцкі. Па выніках кароткай праграмы яны змаглі кваліфікавацца ў адвольную. Аднак навязаць барацьбу асноўным фаварытам беларусы не змаглі, нават не патрапіўшы ў топ-10.
18 / 29
Чэмпіёнка Еўропы Соф'я Самадурава бездакорна адкатала сваю праграму на гала-шоу.
19 / 29
Французскія фігурысты Ванэса Джэймс і Морган Сіпрэ на гала-канцэрце пацвердзілі свой узровень - уладальнікаў золата ЧЕ-2019.
20 / 29
Італьянскі фігурыст Матэа Рыцца здзівіў усіх на гала-канцэрце, выканаўшы ролю паляўнічага за прывядзеннямі.
21 / 29
Расіяне Вікторыя Сініцына і Мікіта Кацалапаў пасля гала-шоу не пасаромеліся і падышлі да прэзідэнта краіны Аляксандру Лукашэнку і зрабілі з ім сэлфі.
22 / 29
Самай чаканым выступам вечару быў выступ Аліны Загітавай. Расіянка выйшла на лёд у выдатным настроі і запаліла.
23 / 29
Расійскія фігурысты Аляксандра Байкова і Дзмітрый Казлоўскі на гала-шоу станчылі пад кампазіцыю "Песняроў" "Беларусь".
24 / 29
Ганна Кублікава і Юры Гуліцкі таксама падтрымалі айчынных музыкаў, выйшаўшы на лёд пад песню "Каханне ў далонях" Аляксандра Патліса.
25 / 29
Аляксандра Сцяпанава і Іван Букін на лёдзе "Мінск-Арэны" станчылі так, што ў гледачоў мурашкі прабеглі па скуры.
26 / 29
Самае, бадай, арыгінальнае выступленне на гала-канцэрце было ў выкананні французаў Ніколь Дэла Монікі і Матэа Гуарызэ - яны "ператварылі" лёд "Мінск-Арэны" ў рынг.
27 / 29
Чэмпіянат Еўропы ў Мінску стаў апошнім прафесійным спаборніцтвам для легендарнага іспанца Хаўера Фернандэса.
28 / 29
Аляксандр Лукашэнка пахваліў працу суддзяў на ЧЕ, адзначыўшы, што яны "не сапсавалі, не забілі ўнутраны нерв гэтага спаборніцтва".
29 / 29
Аляксандр Лукашэнка зрабіў сумеснае фота з удзельнікамі гала-канцэрта, перад гэтым падарыўшы кожнаму шакалад.