Радыё

Ціхановіч пра знакамітага бацьку: ёсць людзі, якія даюць - гэта пра яго

"Ён ствараў радасць для мільёнаў людзей", - так спявачка і прадзюсар Анастасія Ціхановіч кажа пра свайго бацьку, народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча; любімага многімі выканаўцы не стала роўна 2 гады таму - 28 студзеня 2017 года.
Sputnik
Ціхановіч пра знакамітага бацьку: ёсць людзі, якія даюць - гэта пра яго

Дата 28 студзеня стала днём памяці народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча - спевака, якога лічылі родным і блізкім чалавекам мільёны слухачоў.

Дачка народнага артыста, спявачка і прадзюсар Анастасія Ціхановіч да дня памяці любімага публікай музыканта дала інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь, у якім распавяла некаторыя малавядомыя факты пра свайго знакамітага бацьку.

Легенды пра легенду: Верасы, Песняры і Сябры пра Аляксандра Ціхановіча

"Ёсць штосьці самае галоўнае ў кожным з нас, тое, што мы ў пэўны момант разумеем і аддаём гэтаму свету. Напэўна, у бацькавым выпадку гэта было яго добрае, прыгожае дзіўнае сэрца... І не таму, што ён быў мой бацька. А таму, што для мяне ён быў прыкладам сапраўднай міласэрнасці, без мэты нешта атрымаць у адказ, вось такога безумоўнага прыняцця. Ён быў розны, ён мог і раззлавацца як след, але ён быў выдатны ва ўсіх сваіх праявах, успаміны пра яго заўсёды з усмешкай", - кажа Анастасія Ціхановіч.

Нават малазнаёмыя са спеваком людзі казалі аб асаблівай энергетыцы Аляксандра Ціхановіча, яго здольнасці дапамагаць людзям і пры гэтым абсалютнай сціпласці ў прызнанні ўласных заслуг.

"Ёсць людзі, якія даюць - гэта пра яго. Мы праяўляемся ў тым, як мы ставімся да іншых. Папа навучыў мяне таму, што аддаваць - гэта вельмі проста", - кажа Анастасія Ціхановіч.

Лепшай памяццю любімаму артысту, па словах яго дачкі, можа стаць магчымасць зрабіць нешта добрае для іншых. Менавіта таму да дня памяці Аляксандра Ціхановіча ў Мінску адбылася дабрачынная акцыя пад назвай "Каханне ў падарунак".

У акцыі прынялі ўдзел сотні мінчан, сярод якіх сябры і калегі музыкі. Многія выказалі ініцыятыву дапамогі праз сваю прафесійную справу. Так, дзякуючы вядомаму мінскаму рэстаратару Віталю Хвашчэўскаму ўдалося забяспечыць наведвальнікаў сацыяльнай сталовай для бяздомных 120 гарачымі абедамі.

Фрагмент гутаркі з дачкой народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча спявачкай і прадзюсарам Анастасіяй Ціхановіч слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Поўную версію інтэрв'ю можна паглядзець тут.

Чытайце таксама: