Відэа

Чэхію на "Еўрабачанні" прадставіць індзі-гурт Lake Malawi

На сцэне конкурсу ў Тэль-Авіве група Lake Malawi выканае песню Friend of a friend. Глядзіце кліп на кампазіцыю на Sputnik.
Sputnik

Краіны-ўдзельніцы конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" вызначаюцца са сваімі прадстаўнікамі на шоу. Так, напярэдадні стала вядома, хто прадставіць на папулярным конкурсе Чэхію.

Палёты і Лукашэнка: крэатыўны ролік да нацадбору на "Еўрабачанне" – відэа

Прадстаўнікамі гэтай краіны на "Еўрабачанні" былі абраныя музыканты індзі-гурта Lake Malawi. На сцэне конкурсу ў Тэль-Авіве група Lake Malawi выканае песню Friend of a friend.

Перамогу ў чэшскім адборы калектыў атрымаў дзякуючы падтрымцы і гледачоў, і членаў міжнароднага журы.

На дадзены момант букмекерскія канторы прагназуюць гурту толькі на 25 месца з 42, аднак пасля з'яўлення інфармацыі аб усіх удзельніках шоу сітуацыя можа кардынальна змяніцца.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе з 14 па 18 мая ў Тэль-Авіве. За перамогу ў шоу з тэлеаўдыторыяй у 200 мільёнаў чалавек будуць змагацца прадстаўнікі 42 краін свету, у тым ліку і Беларусі.

Па выніках мінулага напярэдадні лёсавання ўдзельнікаў "Еўрабачання" Чэхія выступіць у першым паўфінале, як і прадстаўнікі нашай краіны.