Беларусь на "Еўрабачанні" будзе выступаць у першым паўфінале

© Pixabay / NikolayFrolochkinМікрафон
Мікрафон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў арганізатары шоу вызначаць пазней.

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Выканаўца, які прадстаўляе Беларусь на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне-2019", выступіць у першым паўфінале, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У панядзелак, 28 студзеня, прайшло лёсаванне, па выніках якога былі вызначаны краіны, чые спевакі будуць выступаць у адборах на фінал конкурсу, які сёлета адбудзецца ў Ізраілі.

​Беларусь трапіла ў першы паўфінал. Беларускі выканаўца будзе спаборнічаць за права выйсці ў асноўную частку конкурсу з прадстаўнікамі 17 краін: Славеніі, Чэхіі, Чарнагорыі, Кіпра, Сербіі, Фінляндыі, Польшчы, Венгрыі, Эстоніі, Партугаліі, Сан-Марына, Ісландыі, Грузіі, Аўстраліі, Бельгіі, Украіны і Грэцыі.

Пры гэтым парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў арганізатары шоу вызначаць пазней.

Белтэлерадыёкампанія пачала нацыянальны адбор на конкурс песні "Еўрабачанне-2019" 22 студзеня. Ад выканаўцаў ўжо паступіла 31 заяўка: прадстаўляць Беларусь на шоу жадаюць не толькі беларускія спевакі, але і музыканты з Расіі, Польшчы, Украіны, Італіі, Румыніі, ЗША, Іспаніі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Апошнім днём прыёму заявак стане 31 студзеня, першае праслухоўванне прэтэндэнтаў адбудзецца 4 лютага. Па яго выніках адбяруць дзесяць музыкаў, якія выйдуць у фінальную частку адбору. Беларусь павінна назваць імя свайго ўдзельніка не пазней за 8 сакавіка.

Чытайце таксама:

"Еўрабачанне - 2019": букмекеры думаюць, што перамогу атрымае Расія

Палёты і Лукашэнка: крэатыўны ролік да нацадбору на "Еўрабачанне" – відэа

Стужка навiн
0