Сабаленка з качалкай у руках прапанавала пакаштаваць свае пяльмешкі

Ужо заўтра беларуска пачне выступленне на St. Petersburg Ladies Trophy, а цяпер яна адпачывае і забаўляецца.
Sputnik

МІНСК, 30 сту - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка прымерыла на сябе ролю кухара, прыгатаваўшы пяльмені і варэнікі, паведамляе Sputnik.

Лапко і Кудзярметава выйшлі ў чвэрцьфінал турніру ў Санкт-Пецярбургу

Сабаленка ў гэтыя дні знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, дзе заўтра яна выйдзе на корт у рамках 1/8 фіналу St. Petersburg Ladies Trophy супраць бельгійкі Элісан Ван Эйтванк.

Да гульні ж Сабаленка вырашыла не надоўга змяніць вобраз і ператварылася ў кухара. Кампанію ёй склала расійская тэнісістка Анастасія Паўлючэнкава.

"Хто жадае пакаштаваць нашы пяльмешкі і варэнікі?" - напісала Сабаленка ў сваім Instagram.

Нагадаем, на гэтым тыдні Сабаленка ўпершыню ў кар'еры заняла дзясятае месца ў рэйтынгу WTA.