МІНСК, 31 сту - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Санкт-Пецярбургу, паведамляе Sputnik.
Беларуска ў 1/8 фіналу St. Petersburg Ladies Trophy сустракалася з прадстаўніцай Бельгіі Элісан Ван Эйтванк. Паядынак завяршыўся з лікам 6:1, 6:4.
У чвэрцьфінальным матчы Сабаленка згуляе супраць расіянкі Кацярыны Аляксандравай, якая была мацнейшай за чэшку Тэрэзу Марцінцову - 7:5, 6:2.
Вядомыя таксама яшчэ дзве чвэрцьфінальныя пары: Петра Квітава (Чэхія) - Дона Векіч (Харватыя), Дар'я Касаткіна (Расія) - Вера Званарова (Расія).
Нагадаем, напярэдадні барацьбу ў Пецярбургу завяршыла Вікторыя Азаранка, саступіўшы Квітавай.