МІНСК, 3 лют - Sputnik. Брытанская асацыяцыя спажыўцоў Which? склала рэйтынг самых лепшых гарадоў Еўропы для бюджэтных турыстычных паездак.
Карыстальнікам свайго сайта асацыяцыя прапанавала ацаніць еўрапейскія гарады па наступных крытэрах: кошт гатэляў і ўмовы пражывання, якасць прадуктаў, грамадскі транспарт, знакавыя славутасці, узровень коштаў і шопінгу.
Па выніках апытанняў больш за 4 тысяч падарожнікаў, польскі Кракаў і іспанская Валенсія набралі аднолькавую колькасць найлепшых водгукаў. Але ў суадносінах кошт-якасць перамога ўсё ж такі дасталася палякам. Замыкае топ сталіца Венгрыі - Будапешт.
У рэйтынг найбольш выгадных гарадоў, згодна з водгукамі, таксама патрапілі Балоння (Італія), Берлін (Германія), Севілья (Іспанія), Вена (Аўстрыя) і Амстэрдам (Нідэрланды).
Не дзіўна, што сярод бюджэтных гарадоў не названы ні адзін горад Вялікабрытаніі. Нажаль, беларускія гарады таксама не трапілі ў гэты спіс.
Чытайце таксама:
- "Лагойск" і "Сілічы" прызнаныя лепшымі зімовымі курортамі ў СНД
- Транзітныя пасажыры "Белавія" змогуць скарыстацца стоповерам
- 5 прычын для зімовага падарожжа ў Беларусь