МІНСК, 3 лют - Sputnik. Цёплае і сырое надвор'е захаваецца ў Беларусі ў нядзелю, пра гэта сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Як паведамілі ў Белгідрамеце, у нядзелю на надвор'е працягнуць аказваць уплыў атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы міжземнаморскага паходжання, так што будзе цёпла і мокра.
"3 лютага часам дождж. Месцамі туман, уначы на дарогах галалёдзіца", - растлумачылі спецыялісты.
Вецер у нядзелю будзе умераным, а тэмпература яшчэ трохі паднімецца ў параўнанні з мінулымі суткамі: уначы пахаладае да -1 .. + 4°С, а ўдзень паветра прагрэецца да 0 .. + 7°С.
Паводле папярэдніх дадзеных на Gismeteo.by, на працоўным тыдні ў Беларусі пахаладае: так, у Мінску ў панядзелак удзень будзе + 2°С, а ўжо да чацвярга паказчык апусціцца да адзнакі -5°С.