БДУ плануе супрацоўнічаць з брытанскімі IT-кампаніямі

Якім чынам будзе ажыццяўляцца супрацоўніцтва, пакуль не вядома.
Sputnik

МІНСК, 4 лют - Sputnik. Дэлегацыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняла ўдзел ў Лонданскім форуме праекта COMPASS "Пабудова устойлівасці ў Вялікай Еўразіі" і абмеркавалf магчымасць супрацоўніцтва з прадстаўнікамі брытанскіх IT-кампаній.

Беларусы распрацавалі ўнікальны комплекс для медыцынскай дыягностыкі

З прадстаўнікамі брытанскіх ВНУ беларускія калегі размаўлялі пра магчымасці развіцця акадэмічнай мабільнасці і падрыхтоўкі англамоўнага выдання па гісторыі і сучаснай Беларусі.

"Абмяркоўвалася магчымасць уключэння Беларусі ў праграмы Фонда Н’ютана і ўсталявання кантактаў з брытанскімі IT-кампаніямі". – дадалі ў прэс-службе беларускага ВНУ.

Дэлегацыю ўзначальваў рэктар БДУ Андрэй Кароль, які прадставіў удзельнікам форуму накірункі супрацоўніцтва з галоўным ВНУ Беларусі.