Праслухоўванні ў рамках адбору на "Еўрабачанне" пройдуць у панядзелак

Свае заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы на "Еўрабачанне" падалі 113 артыстаў з 15 краін свету.
Sputnik

МІНСК, 4 лют - Sputnik. Праслухоўванні прэтэндэнтаў на ўдзел у нацыянальным адборы на конкурс песні "Еўрабачанне-2019" ад Беларусі пройдуць у панядзелак, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Адзін з фаварытаў беларускага адбору на "Еўрабачанне" прадставіў сваю песню

Першы этап нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" завяршыўся рэкордам: сваё жаданне прадставіць Беларусь на папулярным шоу выказалі больш за сотню выканаўцаў і гутоў з шэрагу краін свету.

Праслухоўванні прэтэндэнтаў на паездку ў Тэль-Авіў пройдуць у панядзелак у Белтэлерадыёкампаніі. Затым, да канца дня, спецыяльная фокус-група абярэ фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне".

Нягледзячы на вялікую колькасць заявак на ўдзел у "Еўрабачанні" ад Беларусі, наўрад ці ўсе прэтэндэнты прыедуць на праслухоўванні. Акрамя таго, арганізатары адбору правяралі дасланыя матэрыялы на адпаведнасць правілам конкурсу.

Прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2019" выберуць у рамках гала-канцэрта члены прафесійнага журы. Па дадзеных Sputnik, фінал адбору адбудзецца 1 сакавіка ў сталічным Falcon Club, а выстаўляць свае ацэнкі журы будзе непасрэдна пасля выступленняў артыстаў - па фармаце папулярных тэлешоу "X-Factor" і "Голас".

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў Тэль-Авіве 14-18 мая. Свой удзел у шоу з тэлеаўдыторыяй у 200 мільёнаў чалавек пацвердзілі 42 краіны свету, большасць з іх пакуль не вызначыліся з імёнамі прадстаўнікоў.