Зноў Лазараў: у Расіі вызначыліся, хто паедзе на "Еўрабачанне-2019"

Спявак прымаў удзел у конкурсе ў 2016 годзе і заняў трэцяе месца, пры гэтым выйграў па выніках галасавання гледачоў.
Sputnik

МІНСК, 8 лют - Sputnik. Расію на конкурсе "Еўрабачанне-2019" прадставіць Сяргей Лазараў, пра гэта спявак заявіў у эфіры тэлеканала "Расія-1".

Таксама Лазараў выказаў спадзяванне, што яго падтрымае на конкурсе ўся краіна.

Вызначаны парадак выступленняў у фінале адбору на "Еўрабачанне" ад Беларусі

"Я вельмі спадзяюся на падтрымку ўсёй краіны і тых людзей, якія будуць глядзець конкурс у Еўропе і змогуць падтрымаць, прагаласаваць за мяне", - сказаў ён.

Прадзюсіраваць выступ будзе Філіп Кіркораў. Ён таксама (у суаўтарстве з грэчасім кампазітарам) напісаў песню, з якой выступіць расійскі выканаўца. Яе назва пакуль не абвяшчаецца.

Раней Кіркораў ужо меў досвед працы з Лазаравым - у 2016 годзе, калі спявак ўжо ездзіў на "Еўрабачанне", якое праходзіла ў Стакгольме. Тады Лазараў з кампазіцыяй You Are the Only One заняў трэцяе месца, але перамог у глядацкім галасаванні.

"Еўрабачанне - 2019": букмекеры думаюць, што перамогу атрымае Расія

"Я на той момант зрабіў максімум, мы атрымалі прызнанне гледачоў", - пракаментаваў папярэдняе выступ выканаўца.

Пры гэтым ён адзначыў, што, нягледзячы на такі вынік, "заўсёды ёсць, да чаго імкнуцца", хоць і прызнаўся, што адчуваў пэўныя сумненні, ці трэба паўторна ўдзельнічаць у конкурсе.

"Вось гэта сумнеў у мяне дзесьці засеў, што трэба паехаць і перамагчы. Было пяцьдзесят на пяцьдзесят, ехаць ці не", - сказаў спявак.

Ён паабяцаў гледачам прадэманстраваць "абсалютна іншага Сяргея Лазарава", якога яшчэ не бачылі ў Еўропе, і дадаў, што не едзе "за рэваншам".

Міжнародны конкурс эстраднай песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе з 14 па 18 мая ў Тэль-Авіве. Права прымаць у сябе конкурс Ізраіль пасля перамогі Нета Барзілай на конкурсе ў Партугаліі ў 2018 годзе.