МІНСК, 9 лют - Sputnik. Беларускі лідар удала пераадолеў дыстанцыю на біятлоннай эстафетнай гонцы і трапна адстраляўся на агнявым рубяжы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Яму перадаў эстафету яго малодшы сын Мікалай, які таксама сёння прымае ўдзел у біятлоннай гонцы "Мінская лыжня - 2019".
Аляксандр Лукашэнка выбіў на біятлоннай лыжні "5 з 5"
© Sputnik / Виктор Толочко
Мікалай Лукашэнка дапусціў толькі адзін промах на агнявым рубяжы, але потым выправіў сітуацыю за кошт хуткасці.
Трыбуны воклічамі віталі кіраўніка дзяржавы і яго сына на лыжні.
Пасля ўдалага фінішу кіраўнік дзяржавы абняўся з удзельнікамі каманды: з сынам, Дар'яй Домрачавай, Святланай Канашэнка і пазіраваў з імі перад фота і відэакамерамі.