Сабаленка захавала 9-е месца ў рэйтынгу WTA

Адразу тры беларускія тэнісісткі палепшылі свае пазіцыі ў рэйтынгу - Азаранка ўвайшла ў топ-50.
Sputnik

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка захавала дзявяты радок у рэйтынгу WTA, паведамляецца на сайце арганізацыі.

Сёння WTA апублікаваў абноўлены рэйтынг. У топ-10 без змен:

  1. (1). Наомі Осака (Японія) - 70302.
  2. (2). Петра Квітава (Чэхія) - 59203.
  3. (3). Сымона Халеп (Румынія) - 55824.
  4. (4). Слоан Стывенс (ЗША) - 53075.
  5. (5). Караліна Плішкава (Чэхія) - 51006.
  6. (6). Анжаліка Кербер (Германія) - 49657.
  7. (7). Эліна Світоліна (Украіна) - 49408.
  8. (8). Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 48459.
  9. (9). Арына Сабаленка (Беларусь) - 356510.
  10. (10). Караліна Вазняцкі (Данія) – 3467

Аляксандра Сасновіч таксама захавала сваю пазіцыю ў рэйтынгу і займае 33-е месца.

А вось Вікторыя Азаранка і Вера Лапко падняліся ў спісе на тры пазіцыі. Цяпер Азаранка - 48-я, а Лапко - 60-я. Вольга Гаварцова з 341-га месца перамясцілася на 316-е.

Нагадаем, напярэдадні беларускія тэнісісткі ў чвэрцьфінале Кубка Федэрацыі абыгралі каманду Германіі. У паўфінале Беларусь згуляе супраць Аўстраліі.