Бага: мы знаходзімся напярэдадні шыкоўнай падзеі

Настаўнік "жоўта-сініх" лічыць, што на ход гульні можа паўплываць стан сапернікаў: БАТЭ пачаў падрыхтоўку да сезону, у "Арсенала" ён у самым разгары.
Sputnik

МІНСК, 13 лют - Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ знаходзіцца напярэдадні шыкоўнай падзеі - паядынак супраць лонданскага "Арсенала" ў матчы плэй-оф Лігі Еўропы УЕФА, заявіў галоўны трэнер барысаўчан Аляксей Бага.

БАТЭ - "Арсенал": міліцыя абяцае індывідуальны падыход да заўзятараў

Заўтра, 14 лютага, на "Барысаў-Арэне" адбудзецца матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы паміж БАТЭ і "Арсеналам". Стартавы свісток прагучыць у 20:55.

Сёння барысаўчане на стадыёне футбольнага клуба "Мінск" у сталіцы правялі адкрытую трэніроўку. Журналісты пацікавіліся ў настаўніка "жоўта-сініх" пра форму гульцоў, якія нядаўна толькі выйшлі з адпачынку і вярнуліся са збору ў Турцыі.

"Калі ўжо выйшлі з групы ў тым годзе, выбіраць не прыходзіцца - як ёсць, так ёсць. Учора вось "Зеніт" гэтую праграму пачаў (каманда з Санкт-Пецярбурга саступіла на выездзе ў 1/16 фіналу ЛЕ "Фенербахчы" з лікам 1:0 - Sputnik). У іх зборы, а "Фенер" - у разгары. Так і мы ў такой жа сітуацыі. Але яшчэ раз, як ёсць, так ёсць", - сказаў Бага.

Спецыяліст падкрэсліў, што БАТЭ - дасведчаная каманда, але  спартыўная форма яго падапечных і суперніка будзе адрознівацца.

"І ад гэтага, напэўна, будзе складацца гульня па нейкіх сваіх сцэнарах. Але нічога страшнага", - сказаў ён.

"Мы знаходзімся напярэдадні шыкоўнай падзеі - гуляем з топавай камандай. Трэці раз паляцім у Лондан. Для нашай краіны гэта шчасце, а для клуба чарговая старонка ў гісторыі, і старонка вельмі важкая", - дадаў Бага.