МІНСК, 14 лют - Sputnik. Паэтычны фестываль Стральцоўскі фэст-2019 у гэтым годзе пройдзе на пяці пляцоўках і аб’яднае паэтаў, музыкаў, мысляроў і перакладчыкаў з Беларусі, Іспаніі, Польшчы, Літвы, Украіны і Швецыі.
Як паведамілі ў саюзе беларускіх пісьменнікаў, падчас урачыстага адкрыцця фестывалю 15 лютага адбудзецца узнагароджанне лаўрэата прэміі Міхася Стральцова і прэміі часопіса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф".
16 лютага арганізатары падрыхтавалі перакладчыцкі слэм і Ноч паэзіі, дзе свае творы прачытаюць украінец Міраслаў Лаюк, шведская аўтарка Іда Ліндэ, Бенедзіктас Янушавічус з Літвы і беларускія аўтары Сяргей Балахонаў, Антон Францішак Брыль, Віктра Жыбуль, Наста Кудасава, Таццяна Скарынкіна і многія іншыя.
Эпілогам паэтычнага мерапрыемства стане фэст аднаго верша "Каханне. Зіма" ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Чытайце таксама:
- Зімовыя вершы: пра мароз і сонца па-беларуску
- Вершы пра беларускую мову: родная мова, цудоўная мова
Беларусь, мая шыпшына: вершы пра радзіму