Раманоўская выйграла золата на этапе Кубка свету па фрыстайле ў Маскве

Прабіўшыся ў фінал з 12-м вынікам, беларуская спартсменка двойчы заяўляла вельмі складаныя скачкі і ў выніку была прызнана лепшай.
Sputnik

МІНСК, 17 лют - Sputnik. Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская стала лепшай на этапе Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы ў Маскве.

Па выніках кваліфікацыі яна паказала 12-ы вынік, аднак у першым фінале заявіла адзін з самых складаных скачкоў. Беларуска ідэальна выканала яго ў паветры і дапусціла толькі невялікую памылкуі пры прызямленні. У суперфінал яна выйшла ўжо з другім вынікам.

У другім фінале Раманоўская зноў заявіла складаны скачок, справілася з ім і была прызнана лепшай.

Раманоўская выйграла золата на этапе Кубка свету па фрыстайле ў Маскве

"Безумоўна, вельмі рада. Цяпер спадзяюся годна выступіць у Мінску. Для мяне гэты старт будзе нашмат важнейшы", - заявіла Раманоўская ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Паводле яе слоў, усё атрымалася вельмі спакойна. Спартсменка прызналася, што адчувае сябе ў Маскве даволі камфортна.

"Амаль дома, а адказнасці менш", - засмяялася пераможца этапу Кубка свету.

Раманоўская выйграла золата на этапе Кубка свету па фрыстайле ў Маскве

Нагадаем, Раманоўская на пачатку лютага ўпершыню ў гісторыі беларускага жаночага фрыстайла выйграла золата чэмпіянату свету.

Наступны, перадапошні этап Кубка свету адбудзецца ў беларускіх Раўбічах ўжо 23 лютага.