"Гонка легенд" пройдзе напярэдадні чэмпіянату Еўропы па біятлоне, які адкрыецца ў сераду 20 лютага, галоўны суддзя чэмпіянату Юры Альберс у інтэрв'ю Sputnik Беларусь падзяліўся сваімі ўражаннямі пра гатоўнасць спарткомплексу да будучых мерапрыемстваў.
"Я думаю, што будзе ўсё на высокім узроўні. Самае галоўнае, у нас заўсёды стаяла праблема са снегам, а ў гэтым годзе надвор'е дазволіла нарыхтаваць дастатковую колькасць снегу. Вылажылі трасу добрай таўшчыні і шырыні, гэта самы такі быў момант, за які ўсе хваляваліся , зараз усё добра. Адзінае, прагноз надвор'я, які абяцаюць, нас тут не радуе, абяцаюць, што будзе цяплей", - адзначыў Альберс.
Юрый Альберс, як галоўны суддзя чэмпіянату Еўропы па біятлоне, які літаральна праз дзень пасля "Гонкі легенд" стартуе ў Раўбічах, адзначыў, што на вялікім біятлонным форуме заяўлена небывалая колькасць спартсменаў - 160 мужчын і 135 жанчын, і ён, як галоўны спартыўны арбітр, будзе заўзець за прыгожы біятлон.
Фрагмент гутаркі з суддзёй міжнароднай катэгорыі Юрыем Альберсам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.