18 лютага ў "Раўбічах" у трэці раз пройдзе грандыёзны фестываль "Гонка легенд" з удзелам зорак сусветнага біятлона.
Праграма Гонкі легенд
14:00-15:15 - майстар-клас для фіналістаў рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Снежны снайпер", "Кубак Беларускай федэрацыі біятлону".
15:30-16:30 - аўтограф-сесія удзельнікаў зорак сусветнага біятлону, удзельнікаў гонкі, у спартыўнай зале РЦАП.
17:00-17:20 - афіцыйная цырымонія адкрыцця.
17:50-18:10 - жаночы мас-старт.
18:15-18:35 -мужчынскі мас-старт.
18:45-19:15 - змешаная эстафета.
19:30 - узнагароджанне пераможцаў і прызёраў "Гонкі легенд". Праводзіны Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна з вялікага спорту.
Што можна праносіць на Гонку легенд
Праваахоўныя органы ўзмоцняць меры бяспекі ў Раўбічах у сувязі з правядзеннем 18 лютага біятлоннага фестывалю "Гонка Легенд 2019", паведамілі Sputnik у Беларускай федэрацыі біятлону.
"Уваход грамадзян на мерапрыемствы будзе ажыццяўляцца пасля праверкі іх ручной паклажы і асабістага агляду з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў", - сказалі ў федэрацыі.
На спартыўнае свята не пусцяць асоб у стане алкагольнага ап'янення.
Арганізатары мерапрыемства папярэдзілі, што нельга праносіць, шкляную, металічную тару (за выключэннем тэрмасаў, аб'ёмам да 1 літра), спіртныя і слабаалкагольныя напоі, піратэхніку, грувасткую ручную паклажу.
Кантрольна-прапускныя пункты будуць арганізаваны на падыходах да месцаў правядзення спартыўных мерапрыемстваў.
"Гэта сусветная практыка, накіраваная на забеспячэнне бяспекі людзей, правядзенне мерапрыемстваў у нармальнай, спакойнай абстаноўцы", - сказалі ў федэрацыі.
Спробы распіваць спіртное, дробнае хуліганства, іншыя парушэнні грамадскага парадку будуць спыняць, парушальнікаў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
Гісторыя Гонкі легенд
Упершыню "Гонка легенд" была праведзена ў спартыўным комплексе "Раўбічы" у верасні 2015 года. Па запрашэнні трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Домрачавай у Беларусь прыехалі легендарныя страляючыя лыжнікі, якія ужо завяршылі спартыўную кар'еру. Тады ж было прынята рашэнне, што мерапрыемства стане штогадовым.
У верасні 2016 года ў спарткомплекс прыехалі амаль 40 біятланістаў, сярод якіх былі і тыя, хто ўдзельнічаў у папярэдняй Гонцы. Ідэйны натхняльнік спаборніцтваў, алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава тады не змагла выйсці на трасу - яна рыхтавалася стаць мамай.
У 2017-м біятлонны фестываль не праводзілі - Дар'я Домрачава ў складзе беларускай зборнай актыўна займалася падрыхтоўкай да зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане (Паўднёвая Карэя).
25 чэрвеня 2018 года самая знакамітая беларуская спартсменка ў гісторыі зімовых Алімпійскіх гульняў абвясціла аб завяршэнні прафесійнай спартыўнай кар'еры. Тады было прынята рашэнне перанесці Гонку легенд з восені на люты 2019-га, каб сумясціць праводзіны Дар'і Домрачавай і яе сяброўкі па камандзе Надзеі Скардзіна з вялікага спорту са стартам Чэмпіянату Еўропы па біятлоне ў Раўбічах.
І вось, пасля двухгадовага перапынку легендарны спарткомплекс гатовы прыняць гасцей. Sputnik будзе весці анлайн-трансляцыю з Раўбіч, дзе праходзіць фестываль "Гонка легенд".