Фота

Грамніцы-палова зіміцы: як лета ў Строчыцах сустракалі - фота

У народзе гэтае свята лічыцца днём сустрэчы зімы і лета. Пасля гэтага наперадзе толькі Масленіца і вясна.
Sputnik
Праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Грамніцы штогод 15 лютага, католікі ўжо адсвяткавалі яго 2 лютага. Традыцыю продкаў узнавілі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Фотафакт: у Строчыцах навучылі, як кахаць па-беларуску
У народзе лічылі, што менавіта на Грамніцы зіма сустракаецца з летам і перадае эстафету. Далей – толькі сонца і ніякіх халадоў. Хутка ўвогуле Масленіца, пасля якой зіме прыйдзецца канчаткова сабраць свае чамаданы.
Акрамя таго, Грамніцы – свята свечкі і "жывога" агню, які, паводле язычніцкіх вераванняў абараняе чалавека ад злых духаў. Каб забяспечыць сабе імунітэт, грамнічную свечку варта было схаваць і захоўваць на працягу года.
Абавязковыя атрыбуты Грамніцаў – вогнішча, спевы і карагоды. Дадаць сюды прысмакі і усмешкі і атрымліваецца шчодрае народнае свята згодна з лепшымі традыцыямі нашых продкаў.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як сустракалі Грамніцы ў Строчыцах.
1 / 16
Праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Грамніцы штогод 15 лютага.
2 / 16
Каталікі ўжо адсвяткавалі Грамніцы 2 лютага.
3 / 16
У народзе лічылі, што менавіта на Грамніцы зіма сустракаецца з летам і перадае эстафету.
4 / 16
Далей – толькі сонца і ніякіх халадоў.
5 / 16
Хутка ўвогуле Масленіца, пасля якой зіме прыйдзецца канчаткова сабраць свае чамаданы.
6 / 16
Грамніцы – свята свечкі і "жывога" агню, які, паводле язычніцкіх вераванняў абараняе чалавека ад злых духаў.
7 / 16
Каб забяспечыць сабе імунітэт, грамнічную свечку варта было схаваць і захоўваць на працягу года.
8 / 16
На Грамніцы было прынята ўпрыгожваць елачку вясновымі кветачкамі.
9 / 16
З елачкай абавязкова ладзілі так званы "Хрэсны ход".
10 / 16
Важны момант грамнічных святкаванняў - распальванне вогнішча.
11 / 16
Танчыць і спяваць не забараняецца.
12 / 16
У некаторых рэгіёнах Беларусі на вогнішчы спальвалі непатрэбныя і старыя рэчы.
13 / 16
Упрыгажэнне кожнага беларускага свята - дзяўчаты!
14 / 16
Яны могуць не толькі весяліцца, але і пачаставаць прысмакамі ўласнага прыгатавання.
15 / 16
Чым весялей танчаць удзельнікі свята, тым хутчэй прыйдзе лета.
16 / 16
Абдымкі таксама не забараняюцца. А нават усхваляюцца!