Фотафакт: графіцісты пачалі рэстаўрацыю мурала "Марк Шагал"

Па словах мастака, праца можа заняць ад пары гадзін да сутак, у залежнасці ад таго, ці хопіць балончыкаў з фарбай.
Sputnik

ВІЦЕБСК, 27 лют - Sputnik. Віцебскі мастак-графіціст пачаў працу па рэстаўрацыі мурала "Марк Шагал" у Віцебску, які быў сапсаваны некалькі дзён таму невядомымі.

Мурал "Марк Шагал" быў створаны камандай віцебскіх стрыт-арт майстроў StreetSkills у 2015 годзе на трансфарматарнай будцы ў двары дома па вуліцы Суворава, 38. З тых часоў твор стаў адным з сімвалаў горада. Але некалькі дзён таму невядомыя зафарбавалі яго срэбнай фарбай, напісаўшы на графіці лаянкавае слова.

"Я прыехаў аднавіць карціну, паколькі баюся, што камунальнікі не дадуць рады з гэтым і проста зафарбуюць яе", - распавёў карэспандэнту Sputnik мастак-графіціст Юрый Дубоўскі.

Фотафакт: графіцісты пачалі рэстаўрацыю мурала "Марк Шагал"

Па словах маладога чалавека, у свой час ён маляваў разам з хлопцамі з каманды StreetSkills, ствараючы розныя творы. Зараз, з'ехаўшы ў Сочы, яны перыядычна просяць адрэстаўраваць сапсаваныя графіці.

"Гэта ўжо не першая карціна, якую прыходзіцца ратаваць. Магчыма, калі б не мацернае слова, то мы б яшчэ падумалі, ці варта брацца за рэстаўрацыю, паколькі фарба на малюнку не вельмі бачная", - удакладніў Юры.

Фотафакт: графіцісты пачалі рэстаўрацыю мурала "Марк Шагал"

Як адзначыў мастак, праца па рэстаўрацыі можа заняць пару гадзін, галоўнае, каб хапіла чорнай фарбы, якой, на жаль, на складзе не аказалася.

"Буду спрабаваць "выцягнуць" малюнак шэрым колерам, альбо прыйдзецца ехаць дакупляць балончыкі з фарбай", - дадаў графіціст.

Варта адзначыць, што жыхары суседніх дамоў, якія падыходзілі да Юрыя, былі незадаволеныя учынкам невядомых вандалаў і вельмі шкадавалі, што тыя не сталі псаваць карціну днём, калі ім можна было б "даць па шыі".

Фотафакт: графіцісты пачалі рэстаўрацыю мурала "Марк Шагал"

Як распавялі Sputnik у прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкама, міліцыя цяпер праводзіць праверку па факце псуты марала. Але прававую ацэнку ўчынку яшчэ трэба будзе даць.